RT адкрывае прыём заявак на Міжнародную прэмію імя Халеда аль-Хатыба – 2021

Прэмія заснавана ў памяць аб загінулым у Сірыі 30 ліпеня 2017 года журналісце Халедзе аль-Хатыбе, які супрацоўнічаў з RT Arabic. У гэтым годзе прэмія праводзіцца ў чацвёрты раз.
Sputnik
Тэлеканал RT адкрыў прыём заявак на ўдзел у Khaled Alkhateb International Memorial Awards - штогадовай міжнароднай прэміі, якая ўручаецца журналістам за лепшыя працы з зоны канфлікту.
Міжнародная прэмія імя Халеда аль-Хатыб прысуджаецца ў катэгорыях:
"Лепшая праца з зоны канфлікту: тэкст";
"Лепшая праца з зоны канфлікту: відэа";
"Пасля вайны: тэкст/відэа" - пра лёсы людзей і цэлых народаў, якія прайшлі вайну, і вяртанні да мірнага жыцця. Намінацыя будзе прадстаўлена ўпершыню.
Пераможцы прэміі Khaled Alkhateb International Memorial Awards - 2021 атрымаюць грашовы прыз у памеры 200 тысяч расійскіх рублёў.
Падаць заяўку можна на сайце - https://award.rt.com. Пераможцы будуць абвешчаныя 30 лістапада.
У першы год узнагарод былі ўдастоены канкурсанты з Ірака, Ірландыі і Сінгапура. У склад журы прэміі ўвайшлі замежныя і расійскія журналісты, у тым ліку Ірада Зейналава і Яўген Паддубны.
У 2019 годзе на перамогу прэтэндавалі работы з 25 краін.
Лаўрэатамі сталі прадстаўнікі Расіі, ЗША, Італіі і Індыі, якія распавядалі пра канфлікты ў Сірыі, Іраку і Лівіі. У 2020 годзе прэмію RT атрымалі ваенкоры з Расіі, Сірыі і Індыі.
Тэлеканал RT заснаваў прэмію Khaled Alkhateb International Memorial Awards у памяць пра 25-гадовага журналіста Халеда аль-Хатыба, якія супрацоўнічаў з RT Arabic. Ён загінуў у выніку ракетнага абстрэлу з боку баевікоў у сірыйскай правінцыі Хомс у 2017 годзе. У сваіх рэпартажах Халед асвятляў баі ўрадавых сіл Сірыі з тэрарыстамі. У 2018 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб пасмяротным узнагароджанні Халеда аль-Хатыба медалём "За адвагу", які быў ўручаны яго сям'і на першай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.