Беларусь можа павялічыць здабычу нафты ў 1,5 раза - памочнік Лукашэнкі

Прапановы па распрацоўках новых радовішчаў беларускай нафты ўжо накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта.
Sputnik
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Беларусь плануе ў 1,5 раза павялічыць здабычу нафты, пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.
Паводле яго слоў, гэта можна зрабіць за кошт распрацоўкі новых радовішчаў. У адміністрацыю прэзідэнта ўжо ўнесены прапановы.
"Для паскарэння той жа распрацоўкі нафтавых радовішчаў аб'яднаннем "Беларуснафта" таксама ўнесены прапановы, каб гэта паскорыць", - заявіў Рагашчук у эфіры тэлеканала СТБ.
Ён таксама адзначыў намеры "Беларуснафты" павялічыць аб'ём інвестыцый у здабычу карысных выкапняў больш чым у два разы.
"Калі пройдуць усе тыя прапановы, што мы ўнеслі, то літаральна ў бліжэйшыя тры-чатыры гады "Беларуснафта" інвестыцыі павялічыць больш чым у два разы. І здабыча нафты дзесьці ў паўтара раза можа ўзрасці", - сказаў памочнік прэзідэнта.

Беларуская нафта

Апошняе радовішча нафты - Усходне-Ізбыньскае - адкрылі ў Беларусі ў лютым 2021 года. Яно стала чацвёртым у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Нафту геолагі выявілі тут на глыбіні 4 200 м. У зоне, якая была зачынена ад нафтараспрацовак пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Папярэднія запасы вуглевадародаў у гэтым радовішчы спецыялісты ацэньваюць у 0,5 млн тон. Усяго ж запасаў гэтай сыравіны ў Беларусі - не менш за 44 млн тон, і свайго чорнага золата краіне хопіць на 30 гадоў.
У год у Беларусі здабываюць 1 мільён 710 тысяч тон нафты.
Чытайце таксама:
Трэцяе ў гэтым годзе нафтавае радовішча адкрыта ў Беларусі
Беларускія нафтавікі пачалі бурыць новыя свідравіны на Палессі
Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту
Пагадненне аб агульным рынку нафты могуць падпісаць у ЕАЭС да 2023 года
Беларусь закупіць у Азербайджане 1 мільён тон нафты ў 2021 годзе
Беларусь дапаможа Расіі і Украіне са здабычай "цяжкай" нафты
Мінск паставіў Вільнюсу нафтавы гамбіт