МІНСК, 2 жні – Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася ў Спартыўны арбітражны суд (CAS) з нагоды свайго адхілення ад Алімпійскіх гульняў у Токіа Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі. Суд адхіліў гэты зварот, паведамляе прэс-служба CAS.
"Прашэнне аб прыпыненні выканання рашэння, якое аспрэчваецца было адхілена CAS, так як спартсменка не змагла даказаць сваю правату", - тлумачыцца ў паведамленні.
Што адбылося
30 ліпеня Крысціна Ціманоўская абурылася тым, што яе ўключылі ў заяўку на эстафету 4х400 метраў, а яна даведалася пра гэта практычна выпадкова. У эстафеце вакансіі ўтварыліся пасля таго, як дзве спартсменкі не былі дапушчаны да Алімпіяды з-за таго, што не паспелі своечасова здаць допінг-тэсты.
1 жніўня Ціманоўская заявіла СМІ, што яе датэрмінова спрабуюць адправіць з Токіа ў Мінск.
Крыху пазней у НАК Беларусі патлумачылі, чаму лёгкаатлетку вырашылі адклікаць з Японіі.
"Па словах урачоў, у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам спартсменкі", - адзначылі там.
Па прыбыцці ў аэрапорт Токіа спартсменка звярнулася да супрацоўнікаў паліцыі, а затым запісала відэазварот да МАК з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У арганізацыі заявілі, што вывучаюць узніклую праблему.
Рэакцыя на скандал
Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што пасля выпадку з Ціманоўскай можа перагледзець умовы ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з лёгкаатлеткай і цесна супрацоўнічае па гэтым пытанні з аргкамітэтам Гульняў у Токіа і Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Пасольства Беларусі звярнулася да японскага боку з просьбай прадаставіць інфармацыю аб беларускай лёгкаатлетцы.
Чытайце таксама:
Хто такая Крысціна Ціманоўская, з-за якой так многа шуму
МЗС Польшчы: Ціманоўская атрымала польскую візу
Скандал з Ціманоўскай: МАК можа перагледзець умовы ўдзелу беларусаў у АГ
Толькі не на радзіму: спартсмены з якіх краін прасілі прыстанішча