https://bel.sputnik.by/20210802/mzs-polshchy-tsmanoskaya-atrymala-polskuyu-vzu-1055329467.html
МЗС Польшчы: Ціманоўская атрымала польскую візу
МЗС Польшчы: Ціманоўская атрымала польскую візу
Sputnik Беларусь
Беларуская спартсменка знаходзіцца ў прамым кантакце з польскімі дыпламатамі ў Токіа. 02.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-02T16:19+0300
2021-08-02T16:19+0300
2021-08-02T16:19+0300
у свеце
польшча
мзс
токіа
віза
крысціна ціманоўская
летнія алімпійскія гульні ў токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/02/1055327934_0:0:1270:714_1920x0_80_0_0_29549ab1973e53ec3fbbd349bf9d44df.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу, пра гэта ў Twitter паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.Ён удакладніў, што беларуская спартсменка знаходзіцца ў прамым кантакце з польскімі дыпламатамі ў Токіа.Што адбылося1 жніўня Крысціна Ціманоўская заявіла СМІ, што яе датэрмінова спрабуюць адправіць з Токіа ў Мінск. Прытым 2 жніўня ў спартсменкі быў запланаваны старт на 200 метраў.Крыху пазней у НАК Беларусі патлумачылі, чаму лёгкаатлетку вырашылі адклікаць з Японіі."Па словах урачоў, у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам спартсменкі", - адзначылі там.Па прыбыцці ў аэрапорт Токіа спартсменка звярнулася да супрацоўнікаў паліцыі, а затым запісала відэазварот да МАК з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У арганізацыі заявілі, што вывучаюць узніклую праблему.Рэакцыя на скандалМіжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што пасля выпадку з Ціманоўскай можа перагледзець умовы ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях.Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з лёгкаатлеткай і цесна супрацоўнічае па гэтым пытанні з аргкамітэтам Гульняў у Токіа і Міжнародным алімпійскім камітэтам.Пасольства Беларусі звярнулася да японскага боку з просьбай прадаставіць інфармацыю аб беларускай лёгкаатлетцы.Увечары ў нядзелю ў эфіры беларускага тэлебачання сітуацыю пракаменціраваў галоўны трэнер па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч.Чым вядома Крысціна ЦіманоўскаяКрысціне Ціманоўскай 24 гады, яна выступае за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы з 2015-га, з'яўляецца майстрам спорту краіны міжнароднага класа. Лёгкаатлетка - чэмпіёнка Універсіяды ў Неапалі, пераможца і прызёр беларускіх нацыянальных першынстваў, неаднаразова ўдзельнічала ў буйных міжнародных турнірах, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Дохе.На дадзены момант у скарбонцы беларускіх спартсменаў два медалі - "золата" заваяваў у суботу скакун на батуце Іван Літвіновіч, у нядзелю "бронзу" узяў Максім Недасекаў.Чытайце таксама:
польшча
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/02/1055327934_131:0:1259:846_1920x0_80_0_0_50505609b936322765d09a92a984aca9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, польшча, мзс, токіа, віза, крысціна ціманоўская, летнія алімпійскія гульні ў токіа
у свеце, польшча, мзс, токіа, віза, крысціна ціманоўская, летнія алімпійскія гульні ў токіа
МЗС Польшчы: Ціманоўская атрымала польскую візу
Беларуская спартсменка знаходзіцца ў прамым кантакце з польскімі дыпламатамі ў Токіа.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу, пра гэта ў Twitter паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
Ён удакладніў, што беларуская спартсменка знаходзіцца ў прамым кантакце з польскімі дыпламатамі ў Токіа.
"Польшча зробіць усё неабходнае, каб дапамагчы ёй працягваць спартыўную кар'еру", - напісаў Пшыдач.
1 жніўня Крысціна Ціманоўская заявіла СМІ, што яе датэрмінова спрабуюць адправіць з Токіа ў Мінск. Прытым 2 жніўня ў спартсменкі быў запланаваны старт на 200 метраў.
Крыху пазней у НАК Беларусі патлумачылі, чаму лёгкаатлетку вырашылі адклікаць з Японіі.
"Па словах урачоў, у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам спартсменкі", - адзначылі там.
Па прыбыцці ў аэрапорт Токіа спартсменка звярнулася да супрацоўнікаў паліцыі, а затым запісала відэазварот да МАК з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У арганізацыі заявілі, што вывучаюць узніклую праблему.
Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што пасля выпадку з Ціманоўскай можа перагледзець умовы ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з лёгкаатлеткай і цесна супрацоўнічае па гэтым пытанні з аргкамітэтам Гульняў у Токіа і Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Пасольства Беларусі звярнулася да японскага боку з просьбай прадаставіць інфармацыю аб беларускай лёгкаатлетцы.
Увечары ў нядзелю ў эфіры беларускага тэлебачання сітуацыю пракаменціраваў галоўны трэнер па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч.
Чым вядома Крысціна Ціманоўская
Крысціне Ціманоўскай 24 гады, яна выступае за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы з 2015-га, з'яўляецца майстрам спорту краіны міжнароднага класа. Лёгкаатлетка - чэмпіёнка Універсіяды ў Неапалі, пераможца і прызёр беларускіх нацыянальных першынстваў, неаднаразова ўдзельнічала ў буйных міжнародных турнірах, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Дохе.
На дадзены момант у скарбонцы беларускіх спартсменаў два медалі - "золата" заваяваў у суботу скакун на батуце
Іван Літвіновіч, у нядзелю "бронзу" узяў
Максім Недасекаў.
Прэзідэнт выказаўся
аб пустой медалёвай скарбонцы беларусаў на Алімпіядзе