Кіраўнік МНС патлумачыў, чаму так шмат людзей тоне ў Беларусі

Па словах Вадзіма Сіняўскага, баявыя разлікі міністэрства даводзіцца здымаць з нарадаў для таго, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыі на вадзе.
Sputnik
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Галоўная прычына гібелі людзей на вадзе - злоўжыванне алкаголем і асабістая бестурботнасць, сказаў міністр па НС Беларусі Вадзім Сіняўскі.

"Асноўная прычына гібелі на вадзе - гэта асабістая бестурботнасць, злоўжыванне алкаголем падчас купання і купанне ў неўстаноўленых месцах", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, МНС і ТРВОД, а таксама органы ўнутраных спраў і мясцовыя выканкамы пастаянна інфармуюць людзей і звяртаюць увагу на праблему ў гэтай сферы. Але толькі нешматлікія рэагуюць на заклікі.
Сіняўскі адзначыў, што для таго, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыі на вадзе, прыходзіцца часам здымаць з нарадаў баявыя разлікі, занятыя на пажарах.
"Дадатковыя сілы і сродкі накіраваны, каб рэагаваць на выратаванне людзей. У тым ліку спецыяльнымі атрадамі, як абласнымі, так і рэспубліканскім атрадам спецыяльнага прызначэння "Зубр", - растлумачыў міністр.
Кіраўнік МНС далажыў у панядзелак, 2 жніўня, прэзідэнту аб выніках працы ведамства за першае паўгоддзе і выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу здзівіўся, што загінулых на вадаёмах становіцца больш.
"Мяне здзіўляе адзін факт - мы так перажываем за COVID, нас крытыкавалі і там, і тут - у нас на вадзе патанулі больш як 350 чалавек ад пачатку года. Больш за 80% з іх у нецвярозым стане. Можна было сказаць - самі вінаватыя. Але ёсць жа доля адказнасці і наша", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
Лукашэнка здзівіўся, што больш за 350 чалавек патанула ад пачатку года
Пайсці купацца і... не вярнуцца. Як пазбегнуць трагедыі на вадзе
Людзі тонуць: Генпракуратура патрабуе закрыць небяспечныя для купання месцы
Вырашыў нарваць багавіння: СК паведаміў падрабязнасці гібелі рыбака ў Свіслачы
Мікробы, багавінне і спякота: у Беларусі цалкам закрылі для купання 13 пляжаў