МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала бяздоказнымі абвінавачанні ЕС у стварэнні міграцыйнага крызісу на мяжы з Літвой.
"Гэта супярэчыць рэчаіснасці. Мы ўважліва чытаем усе падобныя заявы і ніяк не можам знайсці ў іх ні сапраўднае жаданне вырашаць праблему, ні логіку ці здаровы сэнс. Толькі шаблонныя бяздоказныя абвінавачанні і пагрозы", - заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз у каментарыі ТАСС.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што Мінск прапаноўваў Бруселю правесці кансультацыі па пытаннях міграцыі, але адказу на атрымаў.
Раней вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль абвінаваціў Мінск у накіроўванні міграцыйнага патоку ў Літву. Ён падкрэсліў, што, з пункта гледжання ЕС, "ператварэнне мігрантаў у інструменты палітыкі цалкам непрымальна, гэта парушае еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы".
Міграцыйны крызіс
Паводле апошніх звестак, у Літве на мяжы з Беларуссю ад пачатку года затрымалі больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў. Улады будуюць загароду з калючага дроту на мяжы, каб хоць неяк перашкодзіць праходжанню нелегалаў з беларускай тэрыторыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што з-за санкцый Захаду больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны ЕС. Пры гэтым афіцыйны Мінск абвяргае абвінавачванні ў свядомым заахвочванні прытоку мігрантаў у Еўропу. Беларускі лідар прапанаваў пакласці "факты на стол", якія пацвердзілі б дачыненне Беларусі. Лукашэнка таксама рэкамендаваў суседзям "пачынаць з сябе" і пашукаць у самой Літве злачынныя групоўкі, якія зарабляюць на арганізацыі нелегальнай міграцыі.
На абвінавачванні ў адрас Беларусі з-за нелегальных мігрантаў адрэагавалі і ў Расіі. У МЗС РФ параілі Літве супрацоўнічаць з Беларуссю, а не весці падрыўную дзейнасць супраць рэспублікі.
Чытайце таксама:
Беларускія пагранічнікі праводзяць вучэнне на мяжы з ЕС
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь
Лукашэнка не будзе ператвараць Беларусь "у адстойнік" нелегальных мігрантаў