Калючая загарода Еўрасаюза

ДПК пацвердзіў гібель мігранта на мяжы з Літвой

Мужчыну знайшлі ў цяжкім стане недалёка ад населенага пункта Беняконі, выратаваць яго не змаглі.
Sputnik
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў інфармацыю аб гібелі маладога чалавека неславянскай знешнасці на беларуска-літоўскай мяжы. Як паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі, надзвычайнае здарэнне адбылося каля аграгарадка Беняконі.

"Мінулай ноччу пагранічнікамі быў знойдзены мужчына неславянскай знешнасці ў вельмі цяжкім фізічным стане. На жаль, пры аказанні пагранічным нарадам першай дапамогі мужчына памёр. У дадзены момант вядзецца разбор", - заявіў Антон Бычкоўскі.

Лукашэнку аператыўна далажылі пра інцыдэнт

Телеграм-канал "Пул першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідара, паведаміў, што пра здарэнне аператыўна далажылі Аляксандру Лукашэнку.
Ён даручыў Следчаму камітэту пад кантролем пракуратуры неадкладна прыступіць да расследавання, апытаць мясцовых жыхароў. Па некаторых дадзеных, менавіта яны паведамілі пра збітага чалавека, які пасля памёр на руках у пагранічнікаў.
"Таксама пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб забраць цела", - гаворыцца ў паведамленні.
Ужо вядома, што загінулы бежанец родам з Ірака.

Міграцыйны крызіс

Напярэдадні літоўскія пагарнічнікі паведамілі пра тое, што ў ноч на аўторак развярнулі некалькі груп нелегалаў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, такое рашэнне прыняла кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайтэ. Паводле яе слоў, трэба зрабіць усё, каб рубяжы краіны не маглі перасякаць бежанцы.
Па апошніх дадзеных Службы аховы дзяржмяжы Літвы, ад пачатку года на рубяжах з Беларуссю затрымалі больш за чатыры тысячы мігрантаў. Большасць - з Ірака, а таксама іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
У прыбалтыйскай дзяржаве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Улады працягваюць будаваць загароду з калючага дроту на мяжы з Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка пасля санкцый з-за вымушанай пасадкі самалёта Ryanair заявіў, што цяпер суседзі будуць самі кантраляваць наркатрафік і незаконную міграцыю. А Беларусь не будзе ператварацца "ў адстойнік" нелегальных мігрантаў.
Чытайце таксама:
Медык распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь
МЗС Беларусі: абвінавачванні ЕС у стварэнні міграцыйнага крызісу бяздоказныя
Беларускія пагранічнікі праводзяць вучэнне на мяжы з ЕС
Лукашэнка не будзе ператвараць Беларусь "у адстойнік" нелегальных мігрантаў