МІНСК, 8 жні – Sputnik. Зборная Расіі заняла пятае месца ў медальным заліку летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа.
Усяго ў расійскай зборнай 71 медаль, з іх 20 - самай высокай вартасці, 28 - срэбных, 23 - бронзавыя.
Першае месца сабе гарантавала зборная ЗША, у якой зараз 113 узнагарод - 39 залатых, 40 сярэбраных і 33 бронзавыя. Другое месца - у зборнай Кітая - 88 (38, 32, 18), на трэцім - гаспадары Гульняў японцы, у іх зараз 58 медалёў (27, 14, 17).
Па агульнай колькасці медалёў зборная Расіі стала трэцяй на Алімпіядзе ў Токіа.
Беларусь знаходзіцца на 45-м месцы, у яе 7 медалёў - адно золата, па тры срэбра і бронзы. Гэта горшы вынік у гісторыі: у Рыа-2016 медалёў было 9 (1 + 4 + 4), у Лондане-2012 - 10 (2 + 5 + 3), у Пекіне-2008 - 14 (3 + 4 + 7). Лепшы вынік беларусы паказалі ў Сіднэі-2000 - 17 (3 + 3 + 11). У Афінах-2004 і Атланце-1996 было па 15 медалёў.
Цырымонія закрыцця Гульняў пачнецца ў нядзелю ў 14:00 па беларускім часе, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".
Чытайце таксама:
Беларуская "мастачка" Аліна Гарноська выйграла бронзу на Алімпіядзе ў Токіа
НАК адрэагаваў на пазбаўленне акрэдытацыі двух беларусаў на Алімпіядзе
Беларуска Курачкіна выйграла срэбра Алімпіяды ў Токіа
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Лукашэнка: спартыўныя перамогі дэманструюць узровень развіцця краіны