https://bel.sputnik.by/20210731/pershy-medal-batutsst-ltvnovch-sta-chempnam-almpyskkh-gulnya-1055284839.html
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Sputnik Беларусь
Іван Літвіновіч прынёс у скарбонку беларускай зборнай першую ўзнагароду, і адразу найвышэйшай пробы, перамогшы ў спаборніцтвах па скачках на батуце. 31.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-31T10:16+0300
2021-07-31T10:16+0300
2021-07-31T12:27+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпійскія гульні
гульні
спаборніцтвы
токіа
медаль
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1f/1055285169_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_04c863b8aec9e7bd71c3560d57f076c1.jpg
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. У беларусаў першы медаль Алімпійскіх гульняў у Токіа – залаты. Яго заваяваў дэбютант Гульняў Іван Літвіновіч у скачках на батуце, паведамляе Sputnik.Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча з заваяваннем залатога медаля.Віктар Лукашэнка адзначыў, што малады батуціст Літвіновіч сваім уражлівым, пераможным выступленнем апраўдаў чаканні трэнераў і ўсіх беларускіх балельшчыкаў, "пацвердзіўшы высокі ўзровень айчыннай школы скачкоў на батуце".Алімпійскаму чэмпіёну-2016 Уладзіславу Ганчарову ў цяперашніх спаборніцтвах пашанцавала менш, у выніковым пратаколе ён заняў чацвёрты радок і на п'едэстал не трапіў.Што вядома пра Івана Літвіновіча20-гадовы батуціст Іван Літвіновіч - ураджэнец беларускага горада Вілейка, Алімпійскія гульні-2020 у Токіа сталі для яго дэбютнымі.У 2019 годзе Літвіновіч выйграў сярэбраны медаль у індывідуальных спаборніцтвах сярод мужчын на Чэмпіянаце свету па скачках на батуце, які таксама праходзіў у Токіа. Пры гэтым на чэмпіянаце Еўропы-2020 ён быў толькі 22-м.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1f/1055285169_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_aa6e4df368ee090f26af268f88b11a45.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпійскія гульні, гульні, спаборніцтвы, токіа, медаль, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпійскія гульні, гульні, спаборніцтвы, токіа, медаль, у свеце
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
10:16 31.07.2021 (абноўлена: 12:27 31.07.2021) Іван Літвіновіч прынёс у скарбонку беларускай зборнай першую ўзнагароду, і адразу найвышэйшай пробы, перамогшы ў спаборніцтвах па скачках на батуце.
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. У беларусаў першы медаль Алімпійскіх гульняў у Токіа – залаты. Яго заваяваў дэбютант Гульняў Іван Літвіновіч у скачках на батуце, паведамляе Sputnik.
Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча з заваяваннем залатога медаля.
"Упэўнены, што, адкрыўшы медальны залік на Гульнях для беларускай зборнай гэтак доўгачаканым медалём, ты натхніш сваіх сяброў па камандзе і Вы яшчэ не раз ўзыдзеце на алімпійскі п'едэстал", - сказана ў віншаванні кіраўніка НАК.
Віктар Лукашэнка адзначыў, што малады батуціст Літвіновіч сваім уражлівым, пераможным выступленнем апраўдаў чаканні трэнераў і ўсіх беларускіх балельшчыкаў, "пацвердзіўшы высокі ўзровень айчыннай школы скачкоў на батуце".
Алімпійскаму чэмпіёну-2016 Уладзіславу Ганчарову ў цяперашніх спаборніцтвах пашанцавала менш, у выніковым пратаколе ён заняў чацвёрты радок і на п'едэстал не трапіў.
Што вядома пра Івана Літвіновіча
20-гадовы батуціст Іван Літвіновіч - ураджэнец беларускага горада Вілейка, Алімпійскія гульні-2020 у Токіа сталі для яго дэбютнымі.
У 2019 годзе Літвіновіч выйграў сярэбраны медаль у індывідуальных спаборніцтвах сярод мужчын на Чэмпіянаце свету па скачках на батуце, які таксама праходзіў у Токіа. Пры гэтым на чэмпіянаце Еўропы-2020 ён быў толькі 22-м.
Беларуска Дубіцкая
выйшла ў фінал алімпійскага турніру па штурханні ядра
Медалёў усё яшчэ няма, але
адзін беларус выйшаў у фінал Алімпіяды
Прэзідэнт выказаўся
аб пустой медалёвай скарбонцы беларусаў на Алімпіядзе