МІНСК, 9 жні – Sputnik. Кіраўнік МУС Латвіі Марыя Голубава прапанавала абвясціць рэжым НС на мяжы з Беларуссю, каб абараніць знешнюю мяжу Еўрасаюза ад нелегальных мігрантаў.
Калі ўрад пагадзіцца на такі крок, НС можа быць аб'яўлена на частцы тэрыторыі Аугшдаугаўскага і Краслаўскага краёў. У такім выпадку пагранічнікі атрымаюць больш паўнамоцтваў па затрыманні і вяртанні мігрантаў, паведамляе РІА Навіны.
Латвійскія пагранічнікі за апошнія трое сутак злавілі 160 нелегалаў на мяжы з Беларуссю. Паведамляецца, што дзяржаўная пагранічная ахова Латвіі перайшла на працу ў рэжым павышанай гатоўнасці. Улады ўвялі ўзмоцнены нагляд і мабілізавалі вайсковыя рэсурсы. Дапамагаюць мясцовым пагранічнікам і супрацоўнікі Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы Frontex.
Літва і мігранты
Раней міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што МУС прапанавала ўраду ўвесці надзвычайнае становішча ў прыгранічных самакіраваннях. Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа заявіў, што цяпер у гэтым няма неабходнасці.
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманы больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў - гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
Чытайце таксама:
У Літве заявілі аб стрэлах на мяжы з Беларуссю - ДПК пракаменціраваў
Эстонія ўзмацніла кантроль на мяжы з Латвіяй з-за нелегалаў
Не дапусціць правакацый: ДПК распавёў пра ўзмацненне аховы мяжы з Літвой
ДПК: зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння літоўцамі мігрантаў
Лукашэнка даручыў сілавікам закрыць "кожны метр мяжы"