Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК: зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння літоўцамі мігрантаў

© REUTERS / JANIS LAIZANSЛітва ўмацавала мяжу з Беларуссю калючым дротам
Літва ўмацавала мяжу з Беларуссю калючым дротам - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2021
Падпісацца
Пагранічнікі балтыйскай рэспублікі абвінавачваюць беларускія ўлады ў патуранні нелегальнай міграцыі людзей з краін Блізкага Усходу.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Полацкія пагранічнікі каля поўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння васьмярых мігрантаў пяцярымі літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
У ведамстве запэўнілі, што беларускія пагранічнікі спынілі спробу парушэння дзяржаўнай мяжы рэспублікі нелегаламі.
"Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова "інсулін" і жэстамі паказаў на боль у грудзях", - распавялі ў ДПК Беларусі.
Пры гэтым у прэс-службе звярнулі ўвагу, што літоўскі бок ніякім чынам не адрэагаваў на просьбы мужчыны. Беларускія пагранічнікі ў сваю чаргу вырашылі аказаць дапамогу і выклікалі урачоў. Брыгада хуткай дапамогі хутка прыбыла на месца.
"У гэты момант людзі ў літоўскай вайсковай форме пакінулі мігрантаў і з'ехалі, а замежнік, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказана першасная медыцынская дапамога. Затым мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову", - удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Чытайце таксама:
Вальфовіч распавёў падрабязнасці пра смерць мігранта на мяжы з Літвой
ДПК пацвердзіў гібель мігранта на мяжы з Літвой
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
Медык распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
Літва пачала вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь
Стужка навiн
0