Калючая загарода Еўрасаюза

Цяжарную іншаземку без прытомнасці выкінулі з Літвы на лінію мяжы - ДПК

Разам з цяжарнай жанчынай-бежанкай у Літве знаходзіліся трое дзяцей, якія таксама дастаўлены ў беларускую бальніцу.
Sputnik
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Беларускія пагранічнікі паведамілі аб новым інцыдэнце з мігрантамі на літоўскім участку мяжы - гаворка ідзе пра цяжарную жанчыну, паведамілі ў ДПК.
Па звестках пагарнічнікаў, сёння днём на ўчастку пагранічнага паста Смаргонскай пагранічнай групы выяўлена чарговая група з 10 чалавек, у тым ліку дзеці.
"Усе яны былі гвалтоўна выдвараны літоўскім бокам на лінію літоўска-беларускай мяжы", - паведамілі Sputnik у аўторак у Дзяржаўным пагарнічным камітэце Беларусі.
Па словах пагарнічнікаў, сярод мігрантаў была цяжарная жанчына.
"Іншаземка ў цяжкім стане дастаўлена ў Пастаўскую цэнтральную бальніцу. Яе стан медыкі ацэньваюць як цяжкі, у тым ліку з прыкметамі знясілення", - сказалі ў ДПК.
ДПК распаўсюдзіў відэа з каментарыем, у якім гаворыцца, што іншаземец з гэтай групы выцесненых літоўскім бокам мігрантаў засняў на відэа "абуральны факт дзеянняў прадстаўнікоў літоўскай пагранічнай аховы, якія супярэчаць усім законам і чалавечым каштоўнасцям".
"На кадрах выразна відаць, як літоўскія пагранчінікі перамяшчаюць цяжарную жанчыну без прытомнасці з літоўскага боку на лінію мяжы, і пакідаюць яе там. Гэта не што іншае, як наўмыснае пакіданне чалавека ў небяспецы без магчымасці атрымання неабходнай медыцынскай дапамогі", - заявілі ў ДПК Беларусі.
Там таксама дадалі, што разам з цяжарнай жанчынай-бежанкай у Літве знаходзіліся трое дзяцей, якія таксама дастаўлены ў медустанову для агляду.
Раней у ДПК ужо была зафіксавана спроба агрэсіўнага выправаджэння літоўцамі мігрантаў.
Нагадаем, што ўлады Літвы ў ліпені абвясцілі сітуацыю з мігрантамі экстрэмальнай. Вільнюс заявіў, што мае намер пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю, кошт 508-кіламетровай загароды ацэньваецца прыкладна ў 150 мільёнаў еўра.
Чытайце таксама:
Лукашэнка выказаўся пра бежанцаў на мяжы
Ірак вывезе каля 300 мігрантаў з Мінска ў бліжэйшыя дні
Беларускія пагранічнікі апублікавалі відэа з параненымі мігрантамі
ДПК: зафіксавалі спробу агрэсіўнага выправаджэння літоўцамі мігрантаў
Вальфовіч распавёў падрабязнасці пра смерць мігранта на мяжы з Літвой