Юбілейная капейка: у 25-ы раз ад пачатку года ў Беларусі даражэе паліва

У канцэрне "Белнафтахім" чарговае павышэнне цэн на маторнае паліва патлумачылі "ростам сусветных катыровак нафты".
Sputnik
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Цэны на маторнае паліва павышаюцца ў Беларусі, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Павышэнне складае адну капейку. Такім чынам, ужо з сённяшняга дня, 10 жніўня, цэны на запраўках сталі такімі:
АІ-92-К5-Еўра - 1,95 рубля,
АІ-95-К5-Еўра - 2,05 рубля,
АІ-98-К5-Еўра - 2,27 рубля,
ДТ - 2,05 рубля.
У канцэрне "Белнафтахім" чарговае павышэнне цэн на маторнае паліва патлумачылі "ростам сусветных катыровак нафты". У паведамленні канцэрна адзначаецца, што іх сярэдняе значэнне "з 1 па 6 жніўня 2021 года склала 72,3 долара ЗША за 1 барэль і ў параўнанні з узроўнем катыровак за студзень 2021 года вырасла на 32,3 працэнта".
Такім чынам, дадалі ў "Белнафтахіме", з улікам апошняй змены рост цэн на маторнае паліва ад пачатку года складае 13,6 працэнта.
Адзначым, што гэта ўжо 25-е павышэнне цэн на паліва ў 2021 годзе. У папярэдні раз яны мяняліся 2 жніўня, да гэтага - 26, 19, 13 і 6 ліпеня, да гэтага - 29, 23, 14, 7 і 2 чэрвеня, 12 і 4 траўня, 27, 20, 13 і 6 красавіка, 29, 16, 10 і 2 сакавіка, 23 і 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Да першага падаражэння ў 2021 годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. У 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.
Чытайце таксама:
Новы пункт рэгістрацыі аўтамабіляў адкрыўся каля МКАД з 6 ліпеня
Вадзіцеляў хутка не стане? Беспілотныя аўто: рэальная будучыня ці казка
"Формула 1": Гран-пры Расіі хочуць перанесці з Сочы ў Санкт-Пецярбург
Ці будзе сістэма АСАГА адзінай для грамадзян Расіі і Беларусі
Першы аўтамабіль прэміум-класа ў Расіі Aurus Senat запусцілі ў серыю