МІНСК, 11 жні – Sputnik. Жыхары Беларусі ў бліжэйшыя два тыдні могуць назіраць адну з найпрыгажэйшых астранамічных з'яў - метэорны паток Персеіды.
Гэтыя "зорныя дажджы" з'яўляюцца адной з самых вядомых астранамічных з'яў у Паўночным паўшар'і, якія здараюцца кожны год у сярэдзіне жніўня. Першыя зарапады пачынаюцца 11-12 жніўня, іх пік прыпадае на 13-14 жніўня, а сезон летніх зарападаў доўжыцца практычна да канца жніўня.
"Гэта прыгожая, відовішчная з'ява, хоць і асаблівай цікавасці для навукі яна не ўяўляе. Падчас жнівеньскіх метэарытных ліўняў невялікія метэарыты трапляюць у атмасферу Зямлі, ад высокай хуткасці загараюцца, а назіральнікам здаецца, што падаюць зоркі", - распавялі Sputnik навукоўцы-астрафізікі.
Па іх словах, гэта з'ява, "хоць і вельмі прыгожая і авеяна рамантычным флёрам, ніякай навуковай каштоўнасці не ўяўляе". "Ну вы можаце сабе ўявіць, калі б зорка ўпала на Зямлю. Падчас Персеід нават метэоры не далятаюць да Зямлі, гэта проста прыгожая гісторыя пра знічкі і жаданні", - сказалі навукоўцы.
Каб назіраць зарапад Персеіды, не трэба ведаць нейкую пэўную кропку, нават не патрэбен тэлескоп. У самыя пікавыя моманты колькасць падзення "зорак" складае да 200 у хвіліну, пры гэтым метэоры з Персеід пакідаюць прыгожыя сляды на небе.
Казкі пра падаючыя зоркі
У эпасе розных народаў утрымліваюцца аповесці пра падаючыя зоркі і загадванне жаданняў.
Старажытныя славяне, да прыкладу, верылі, што неба - гэта тое месца, дзе размяшчаецца пантэон багоў, якія кідаюць зоркі і выконваюць жаданні. Яны таксама лічылі, што падаючыя зоркі - гэта душы памерлых, якія ляцяць у іншы свет.
З таго часу прайшлі стагоддзя, але да нашых дзён захавалася рамантычная прыкмета пра тое, што, калі ляціць зорка, трэба загадаць жаданне, і яно абавязкова збудзецца.
Чытайце таксама:
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Звышсакрэтны цэнтр касмічнай сувязі: пусты і закінуты
Кампанія Virgin запусціла ракету ў космас з борта самалёта
Асобны карабель для адпраўкі на Месяц жывёл створаць у Расіі
Першы модуль расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да 2025 года