МІНСК, 11 жні – Sputnik. Урад зацвердзіў парадак фарміравання і накіравання спартыўных дэлегацый Беларусі за мяжу для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах.
Адпаведная пастанова Савета Міністраў №453 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце, у прыватнасці, паказана, што тыя спартсмены, у дачыненні да якіх прыменена дыскваліфікацыя за допінг у спорце або часовае адхіленне ад удзелу ў спартыўных мерапрыемствах, не могуць быць уключаны ў склад спартыўнай дэлегацыі.
Акрамя гэтага, дакументам вызначана, хто мае права накіроўваць спартыўныя дэлегацыі за мяжу. Гэта могуць рабіць:
мінспорту і ўпаўнаважаныя ім арганізацыі,
мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, дзяржорганы, рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, якія ажыццяўляюць развіццё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відаў спорту,
НАК, Паралімпійскі камітэт, федэрацыі і шэраг іншых структур.
Таксама дакументам вызначана, якім чынам будзе ажыццяўляцца фінансаванне расходаў, звязаных з накіраваннем спартыўных дэлегацыі за мяжу для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах.
Чытайце таксама:
Алімпіяда ў Токіо: кур'ёзы, скандалы і крыху пра вынікі
Ціманоўская здзіўлена, што яе сітуацыя стала палітычным скандалам
Скандал з Ціманоўскай: МАК можа перагледзець умовы ўдзелу беларусаў у АГ