МІНСК, 13 жні - Sputnik. На развіццё турызму ў Беларусі на працягу 2021-2025 гадоў запланавана накіраваць 464 мільёнаў рублёў (прыкладна 180 мільёнаў долараў- Sputnik). Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас паездкі ў Наваградак, паведамляе "Гродзенская праўда".
"Сёння турыстычная галіна адчувае вялікія абмежаванні па аб'ектыўных прычынах, але гэта своеасаблівае акно магчымасцяў для развіцця турызму ўнутранага. Патэнцыял сферы вялізны", - сказаў прэм'ер.
Ён адзначыў, што Беларусь прывабная не толькі санаторыямі, гісторыка-культурнай спадчынай, але і біялагічнымі запаведнікамі. На яго думку, трэба больш актыўна працаваць з энтузіястамі, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі, падцягваць рэгіёны.
Галоўчанка таксама звярнуў увагу, што існуе нямала праблем, звязаных з узроўнем сэрвісу, не заўсёды высокай якасцю прапанаваных паслуг. Ён сказаў, што гэта адносіцца і да гасцінічнага бізнеса, і да грамхарчу, і да прыдарожнагасэрвісу.
Беларусь гасцінная
Зараз у рэспубліцы дзейнічае дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2021 - 2025 гады, зацверджаная пастановай урада.
Фінансаваць праграму мяркуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласных сродкаў выканаўцы, а таксама за кошт іншых крыніц.
На 2021 - 2025 гады запланаваны рост спажывання турыстычных паслуг шляхам стымулявання ўнутранага попыту і павелічэння ўязных турыстычных патокаў.
Адказным заказчыкам праграмы з'яўляецца Міністэрства спорту і турызму.
Чытайце таксама:
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана
Грузія ці Турцыя? Колькі каштуе бліжэйшы адпачынак на моры для беларусаў
Новы рэйс расійскай авіякампаніі звяжа Мінеральныя Воды і Мінск