https://bel.sputnik.by/20210616/Novy-reys-rasyskay-avyakampan-zvyazha-Mneralnyya-Vody--Mnsk-1047888069.html
Новы рэйс расійскай авіякампаніі звяжа Мінеральныя Воды і Мінск
Новы рэйс расійскай авіякампаніі звяжа Мінеральныя Воды і Мінск
Sputnik Беларусь
Намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч ў канцы траўня анансаваў адкрыццё гэтага маршруту. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T08:55+0300
2021-06-16T08:55+0300
2021-06-15T14:21+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
авіярэйсы
авіякампанія
мінск
маршрут
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0f/1047886213_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_694c2aa82430d575928add72271e05eb.jpg
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новы рэйс расійскай авіякампаніі "Азімут" звяжа Мінеральныя Воды і Мінск, лятаць самалёты будуць па аўторках з 29 чэрвеня, паведаміла прэс-служба паветранага перавозчыка.Першы самалёт вылеціць з Мінеральных Вод 29 чэрвеня ў 14:00 і прызямліцца ў беларускай сталіцы ў 16.50. З Нацыянальнага аэрапорта Мінск паветранае судна выляціць у гэты ж дзень у 17:50 (прылёт 20:25). Рэйс будзе выконвацца па аўторках.Нагадаем, на сустрэчы ў Сочы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі была дасягнутая дамоўленасць аб адкрыцці новых рэйсаў у расійскія гарады. Так, агульная колькасць рэйсаў на тыдзень у сталіцу Расіі павялічылася да дзесяці.Падчас візіту расійскага пасла Яўгена Лук'янава ў Брэсцкую вобласць, дыпламат адзначыў, што Брэст і Калінінград могуць звязаць рэгулярнымі пасажырскімі авіяперавозкамі. Акрамя таго, 15-месныя самалёты з 11 чэрвеня пачалі лятаць з Калінінграда ў Мінск. Таксама была адкрыта новая палётная праграма з Казані ў беларускую сталіцу.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0f/1047886213_243:0:2974:2048_1920x0_80_0_0_83e3f0aea2c46c6de9e20deb45b824f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, авіярэйсы, авіякампанія, мінск, маршрут
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, авіярэйсы, авіякампанія, мінск, маршрут
Новы рэйс расійскай авіякампаніі звяжа Мінеральныя Воды і Мінск
Намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч ў канцы траўня анансаваў адкрыццё гэтага маршруту.
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новы рэйс расійскай авіякампаніі "Азімут" звяжа Мінеральныя Воды і Мінск, лятаць самалёты будуць па аўторках з 29 чэрвеня, паведаміла прэс-служба паветранага перавозчыка.
Першы самалёт вылеціць з Мінеральных Вод 29 чэрвеня ў 14:00 і прызямліцца ў беларускай сталіцы ў 16.50. З Нацыянальнага аэрапорта Мінск паветранае судна выляціць у гэты ж дзень у 17:50 (прылёт 20:25). Рэйс будзе выконвацца па аўторках.
Білеты ўжо паступілі ў продаж, мінімальны тарыф - ад 15 еўра без уліку збораў.
Нагадаем, на сустрэчы ў Сочы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі была дасягнутая дамоўленасць аб адкрыцці новых рэйсаў у расійскія гарады. Так, агульная колькасць рэйсаў на тыдзень у сталіцу Расіі павялічылася да дзесяці.
Падчас візіту расійскага пасла Яўгена Лук'янава ў Брэсцкую вобласць, дыпламат адзначыў, што Брэст і Калінінград могуць звязаць рэгулярнымі пасажырскімі авіяперавозкамі. Акрамя таго, 15-месныя самалёты з 11 чэрвеня пачалі лятаць з Калінінграда ў Мінск. Таксама была адкрыта новая палётная праграма з Казані ў беларускую сталіцу.