Самы буйны харчовы рынак Мінска ў жніўні набывае асаблівы густ: прыкметна больш становіцца гаспадароў асабістых падворкаў з хатняй гароднінай і ягадамі. Прылаўкі стракочуць вінаградам розных колераў. Буякі папаўняюць недахоп чарніц ў гэтым сезоне, а беларуская кукуруза гатова паспрачацца з украінскай па хуткасці прыгатавння.
Усё па 2 рублі
За гэтую суму зараз на Камароўцы можна знайсці кіло агуркоў, памідораў, рэпчатай цыбулі, дыні і кавуна. На бахчавыя цэны могуць быць ніжэй або вышэй, верагодна, у залежнасці ад ступені свежасці.
Цана на памідоры вар'іруецца ў раёне двух рублёў
© Sputnik
За агуркі не больш як два рублі просяць нават прыватнікі з Пінскага раёна, для якіх адведзены цэлы рад.
Зеляніна стала крыху даражэй у параўнанні з ліпенем, але бабулі могуць прапаноўваць хадавыя кроп і пятрушку некалькі танней.
Зеляніна ў жніўні падаражэла
© Sputnik
Ежэмаліна
У апошнія дні рынак проста абсыпаны буякамі розных памераў і цэн. Самая танная ў прыватніка з Брэста - 10 рублёў за кілаграм (у канцы чэрвеня яна каштавала ад 17 да 22 рублёў). Ёсць такі ж цэннік за літр.
Ягад шмат і на любы густ
© Sputnik
У шкляначках можна купіць агрэст, вішню, маліну, ажыну, чорную парэчку - ад 3 да 5 рублёў. Для аматараў беларускай экзотыкі: сунічная маліна, яна ж ежэмаліна - другая назва ў большай ступені адлюстроўвае густ.
Кукуруза
Кілаграм кукурузы са Столінскага раёна прапануюць па 2,80 рублі, але большасць "царыц палёў" стаіць па 2,50 (або 2,49). Выпадкова заўважаны самы выгадны варыянт (2,35) падаецца не самым свежым. Яшчэ два тыдні таму кукуруза-пяціхвілінка каштавала каля 5 рублёў.
За грыбамі
З грыбоў больш на рынку чырвонагаловікаў і лісічак. Ёсць і белыя. У розных аб'ёмах вёдраў каштуюць яны ад 7 да 15 рублёў. Дары лесу збіраліся ў Пухавіцкім і Асіповіцкім раёнах. Ёсць варыянты лісічак на вагу - адзін кілаграм абыйдзецца ў 17 рублёў.
Нарэшце ў продажы з'явіліся белыя грыбы
© Sputnik
Бульбы мала не бывае
Традыцыйна шмат пакупнікоў каля прылавак з гароднінай. Іх становіцца ўсё больш, але розніца ў коштах невялікая. Рэпчаты лук прадаюць па 2-2,50 рублі, моркву ўсюды па 2,50, кіло капусты - каля рубля.
Разнастайнасць гатункаў бульбы можа заблытаць, але многія пакупнікі прыходзяць да "свайго" прадаўца і просяць даць "вашай, якая разварваецца". Самая аптымальная цана пры адпаведным памеры - 1,39 рублі: столькі каштуе бульба са Слуцкага раёна.
Бульба на Камароўцы
© Sputnik