Фота

Навошта касіць сена на балоце, або Як прайшлі "Спораўскія сенажаці"

Аграэкафестываль "Спораўскія сенажаці 2021" у 14-ы раз сабраў чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як спаборніцтвы прайшлі ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.
Sputnik
1 / 17

На тэрыторыі Спораўскага балота, аднаго з найбуйнейшых у Еўропе, у мінулыя выхадныя прайшоў аграэкафестываль "Спораўскія сенажаці".

2 / 17

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 20 каманд касцоў.

3 / 17

За спаборніцтвамі назіралі сябры і блізкія.

4 / 17

Яны актыўна заўзелі і падтрымлівалі ўдзельнікаў.

5 / 17

Спаборніцтвы праходзілі на лузе каля вёскі Высокае. Для кожнага ўдзельніка выдзелілі ўчастак 3 на 100 м. Яго трэба няпроста хутчэй за ўсіх прайсці, але і чысцей.

6 / 17

Вышыня скошвання не больш за 75 мм.

7 / 17

Па традыцыі сярод удзельнікаў спаборніцтваў па касьбе і жаночыя каманды. Умовамі спаборніцтваў ніякіх паслабленняў для прыгожага полу не прадугледжана: нароўні з мужчынамі яны павінны хутка і якасна пракасіць паласу.

8 / 17

Пераможцамі па хуткасці праходжання дыстанцыі і якасці касьбы сталі Аляксандр Іваноў і Валерый Гайко з каманды Выганашчанскага лясніцтва Івацэвіцкага раёна.

9 / 17

У асабістым жа заліку сярод касцоў лепшым стаў неаднаразовы пераможца спаборніцтваў Віктар Здановіч з Бярозы.

10 / 17

З цікавасцю назіралі гледачы за працай новага старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі, які прыняў удзел у спаборніцтвах.

11 / 17

Касіць - праца нялёгкая. Але навучыцца можа кожны.

12 / 17

Але ўсё-ткі галоўная мэта "Спораўскіх сенажацяў" - экалагічная.
Фестываль праводзіцца не толькі з мэтай забавы і спаборніцтвы, але і для выратавання Спораўскага балота і вяртлявай чарацянкі, якая там жыве.

13 / 17

Заказнік - унікальная тэрыторыя, дзе знаходзяцца рэдкія птушкі і жывёлы. З-за зменаў клімату і нерацыянальнага выкарыстання зямель нізінныя балоты зарастаюць, іх абавязкова трэба выкошваць.

14 / 17

Дзеці з задавальненнем таксама браліся за касу.

15 / 17

Сюрпрызам для шматлікай дзятвы стала абліванне пенай і вадой з пажарных машын, праведзенае супрацоўнікамі МНС Бярозаўскага раёна.

16 / 17

Акрамя спаборніцтваў па касьбе фестываль традыцыйна запрашае пагуляць у футбол на балоце.

17 / 17

Беларусь - цудоўны край лясоў і палёў.