Радыё

Што будзе, калі Беларусь рэальна адключаць ад SWIFT?

Міжнародная банкаўская сістэма SWIFT дае магчымасць фінансавым установам разлічвацца з рознымі краінамі, міжнародны гандаль без яе немагчымы.
Sputnik
Як адключэнне ад SWIFT можа адбіцца на беларускай эканоміцы, разважае расійскі эканаміст Васіль Калташоў.
"Калі ЕС даможацца адключэння беларускай банкаўскай сістэмы, гэта значыць даможацца фінансавай ізаляцыі Беларусі, гэта, вядома, будзе мець негатыўныя наступствы. У тым сэнсе, што цяперашні курс з пошукам магчымасцяў зняць санкцыі і ўстрымлівацца ад інтэграцыйных працэсаў з РФ апынецца паламаным", - лічыць суразмоўца Sputnik.
Усё гэта непазбежна прывядзе да аднаго-адзінага сцэнарыя, дадае ён: прыйдзецца Беларусі ісці далей на збліжэнне з Расіяй.
"Расія, фактычна, не толькі возьме пад свой патранаж беларускія структуры і забяспечыць не толькі свабодны доступ беларускіх тавараў на іншыя рынкі - у прыватнасці, беларускіх калійных удабрэнняў у Кітай праз Мурманск - але і ўсе магчымыя разлікі", - адзначае Калташоў.
Пры гэтым Еўрасаюз не зможа дзейнічаць такім жа чынам супраць Расіі, упэўнены эксперт. І атрымаецца, што ЕС прымусіць беларускае кіраўніцтва больш актыўна рухацца ў бок Расіі. Менавіта таму Брусель не падтрымае прапанову Літвы з нагоды адключэння Беларусі ад SWIFT.
"На Захадзе хацелі б "забраць прыз" – палітычна "ўзламаць" Беларусь і забраць яе рэсурсы".
Каментарыйэканаміста Васіля Калташова слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Беларусь могуць адключыць ад сістэмы банкаўскіх разлікаў
Калі ў Беларусі і Расіі будзе адзіная валюта?
Нацбанк Беларусі аператыўна рэагуе на рызыкі ў фінансавай сістэме