МІНСК, 17 жні - Sputnik. Мінтранс збіраецца прыцягнуць грошы Еўразійскага банка развіцця і "Эксімбанка" Кітая для таго, каб правесці рэканструкцыю аўтамабільных дарог Беларусі, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў.
Спецыяліст ведамства адзначыў, што Мінтранс шукае варыянты, каб замясціць міжнародныя крэдытныя рэсурсы.
"У прыватнасці, інтэнсіўныя перамовы ў нас ідуць з Еўразійскім банкам развіцця, які зацікаўлены ў фінансаванні дарогі М3 на ўчастку ад Мінска да Плешчаніц", - паведаміў Галаўнёў. Ён дадаў, што гэты праект збіраюцца запусціць ў 2022 годзе.
Яшчэ адзін праект збіраюцца рэалізаваць з дапамогай Экспартна-імпартнага банка Кітая. Гаворка ідзе пра рэканструкцыю трасы Р46, у тым ліку, плануецца будаўніцтва абыходу Полацка і новага маста праз Дзвіну.
Работа па прыцягненню ільготных і камерцыйных пакупніцкіх крэдытаў кітайскіх банкаў планамерна ажыццяўляецца з 2009 года ў адпаведнасці з генеральнымі крэдытнымі і рамачнымі дамовамі, заключанымі Урадам Рэспублікі Беларусь з "Эксімбанкам" Кітая і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая (ДБРК).
Льготныя крэдыты дае толькі "Эксімбанк" Кітая па стаўцы 2% гадавых на 15-20 гадоў. Пазычальнікам выступае выключна беларускі ўрад.
Чытайце таксама:
ЕАБР назваў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі
Рост эканомікі Беларусі запаволіцца ў другой палове 2021 года - ЕАБР
ЕАБР ацаніў рызыкі паскарэння інфляцыі ў Беларусі з-за санкцый