https://bel.sputnik.by/20210816/eabr-nazva-svoy-pragnoz-pa-nflyatsy--belarus-1055688333.html
ЕАБР назваў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі
ЕАБР назваў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Фінансавыя аналітыкі лічаць, што адным з фактараў рызыкі для інфляцыі ў рэспубліцы з'яўляецца зніжэнне ўраджайнасці збожжавых культур. 16.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-16T10:46+0300
2021-08-16T10:46+0300
2021-08-16T10:46+0300
эканоміка
інфляцыя
еабр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1e/1046023337_0:147:1921:1227_1920x0_80_0_0_e171bd8b4ac038414e138f096badd832.jpg
МІНСК, 16 жні - Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі ў ліпені запаволілася да 9,8% год да года з 9,9% у чэрвені, гаворыцца ў штотыднёвым эканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).Раней Белстат прывёў дадзеныя, што інфляцыя ў Беларусі за перыяд са студзеня па ліпень бягучага года склала 5,9%. Пры гэтым па выніках мінулага года яна склала 7,4%."Важна адзначыць запаволенне месячнай базавай інфляцыі. Яе значэнне з устараненнем сезонных ваганняў ацэньваецца ЕАБР у 0,5-0,6% у ліпені, у той час як у лютым - чэрвені знаходзілася ў дыяпазоне 0,8-0,9%", - адзначаецца ў аглядзе.Аналітыкі лічаць, што стабілізацыя цэн на прадукты харчавання і металы на сусветных рынках маглі паспрыяць запаволенню росту інфляцыі. Пры гэтым індэкс спажывецкіх коштаў застаецца павышаным.Пры гэтым зніжэнне ўраджайнасці збожжавых культур на 16% у параўнанні з папярэднім годам, на іх думку, з'яўляецца адным з фактараў інфляцыйных рызык.У сваю чаргу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ва ўласным аглядзе прывяло дадзеныя, што цэны на спажывецкі кошык ў ліпені знізіліся на 0,1%, а павелічэнне цэн на сацыяльна значныя тавары склала 7,7% супраць 8,6% у чэрвені.Запаволенне росту коштаў на прадукты харчавання ў МАРГ патлумачылі мерамі, што прымаюцца ў галіне грашова-крэдытнай і цэнавай палітыкі з боку ўладаў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1e/1046023337_44:0:1875:1373_1920x0_80_0_0_27d8df0e655f96e6068450060146db3f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, інфляцыя, еабр
эканоміка, інфляцыя, еабр
ЕАБР назваў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі
Фінансавыя аналітыкі лічаць, што адным з фактараў рызыкі для інфляцыі ў рэспубліцы з'яўляецца зніжэнне ўраджайнасці збожжавых культур.
МІНСК, 16 жні - Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі ў ліпені запаволілася да 9,8% год да года з 9,9% у чэрвені, гаворыцца ў штотыднёвым эканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Раней Белстат прывёў дадзеныя, што інфляцыя ў Беларусі за перыяд са студзеня па ліпень бягучага года склала 5,9%. Пры гэтым па выніках мінулага года яна склала 7,4%.
"Важна адзначыць запаволенне месячнай базавай інфляцыі. Яе значэнне з устараненнем сезонных ваганняў ацэньваецца ЕАБР у 0,5-0,6% у ліпені, у той час як у лютым - чэрвені знаходзілася ў дыяпазоне 0,8-0,9%", - адзначаецца ў аглядзе.
Аналітыкі лічаць, што стабілізацыя цэн на прадукты харчавання і металы на сусветных рынках маглі паспрыяць запаволенню росту інфляцыі. Пры гэтым індэкс спажывецкіх коштаў застаецца павышаным.
"На росце спажывецкіх цэн, хутчэй за ўсё, працягвае адбівацца перанос ўзрослых выдаткаў вытворцаў, а таксама высокія інфляцыйныя чаканні. ЕАБР захоўвае прагноз знаходжання гадавой інфляцыі вышэй за 9% аж да лістапада ўключна і яе запаволення да 8,7% у снежні", - зрабілі прагноз спецыялісты банка.
Пры гэтым зніжэнне ўраджайнасці збожжавых культур на 16% у параўнанні з папярэднім годам, на іх думку, з'яўляецца адным з фактараў інфляцыйных рызык.
У сваю чаргу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ва ўласным аглядзе прывяло дадзеныя, што цэны на спажывецкі кошык ў ліпені знізіліся на 0,1%, а павелічэнне цэн на сацыяльна значныя тавары склала 7,7% супраць 8,6% у чэрвені.
Запаволенне росту коштаў на прадукты харчавання ў МАРГ патлумачылі мерамі, што прымаюцца ў галіне грашова-крэдытнай і цэнавай палітыкі з боку ўладаў.
Мінэканомікі расказала, як зменяцца
даходы беларусаў да 2025 года
Рост эканомікі Беларусі запаволіцца ў другой палове 2021 года - ЕАБР
Нягледзячы на санкцыі: Беларусь не збіраецца сыходзіць з рынку ЕС