Прыхільнікі Мельпамены ў чаканні адкрыцця чарговага тэатральнага сезона. Мы завіталі ў вядучыя творчыя ўстновы краіны, каб даведацца, якія прэм’еры там падрыхтавалі для сваіх гледачоў.
Трыццаты - асобны
"Трыццаты сезон. Асобы" – пад такой назвай 24 жніўня прэм’ерным спектаклем "Калека з вострава Інішман" стартуе юбілейны тэатральны сезон у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Канцэпцыя гэтага сезона будуецца на гісторыях тых і пра тых, хто ствараў РТБД напрацягу 30 гадоў і хто стварае яго па сённяшні дзень. Гэта сторытэлінг ад імя кожнага ўдзельніка тэатральнага працэса: акцёра, рэжысёра ці гледача, адміністратара ці бутафора, мастака ці светатэхніка. РТБД перакананы: тэатр – гэта не толькі спектаклі, гэта асобны жывы арганізм, які функцыянуе дзякуючы людзям, іх таленту, светаадчуванню, багаццю поглядаў і меркаванняў.
Адной з гучных прэм’ер гэтага сезона абяцае быць пастаноўка па п’есе "Камень глупости" сучаснага беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка. Над ёй будзе працаваць малады пастаноўшчык з Екацярынбурга Дзмітрый Зімін.
Гэты спектакль будзе зроблены ў кааперацыі з Міжнароднай канфедэрацыяй тэатральных саюзаў (Расія) і Рэгіянальным грамадскім фондам падтрымкі "Міжнароднага тэатральнага фестывалю ім. А. П. Чэхава" (Расія). Прэм'ера "Камня глупости" запланавана на канец сакавіка 2022 года. Пасля адбудзецца прэзентацыя праекта ў гарадах Расіі.
1 чэрвеня 2022 года – у Міжнародны дзень аховы дзяцей – у РТБД адбудзецца прэм’ера спектакля са сцэнаграфіяй, створанай на аснове дзіцячых эскізаў. У бліжэйшыя дніпройдзе набор у праект, у рамках якого напрацягу верасня і кастрычніка дзеці 4-10 гадоў будуць ствараць сцэнаграфічныя вобразы да казкі. На аснове дзіцячых малюнкаў Алена Ігруша распрацуе сцэнаграфію да спектакля, які паставіць Яўгенія Давідзенка.
Таксама Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягне сваё супрацоўніцтва з Яўгенам Карнягам, аўтарам і рэжысёрам такіх спектакляў РТБД, як "Бетон", "Шлюб з ветрам" (сааўтар – Кацярына Аверкава).
Вялікія ў Вялікім
8-9 верасня Вялікі запраше на “Дзікае паляванне караля Стаха”. Прэм’ера гэтай оперы адбыляся напрыканцы мінулага сезона, і пачаць новы было вырашана менавіта з яе. Для прыхільнікаў гэтага жанра ёсць яшчэ адна добрая навіна. Нарэшце прыма тэатра Аксана Волкава пакажа сябе ў новым амплуа: у гэтым сезоне ў афішы з’явіцца яе рэжысёрская работа. Заслужаная артыстка Беларусі рыхтуе да пастаноўкі оперу К. Сен-Санса "Самсон і Даліла”.
Дарэчы, 16кастрычніка ў Вялікім адбудзецца сольны канцэрт Аксаны Волкавай - гэта своеасаблівая прэзентацыя альбома спявачкі Poison d'Аmour ( "Яд кахання"), які быў выпушчаны ў 2021 годзе лэйблам Delos Music.
30 і 31 кастрычніка на сцэне Вялікага ажыве казка. Каманда пастаноўшчыкаў пад кіраўніцтвам харэографа Юрыя Траяна рыхтуецца прадставіць публіцы балет РадзівонШчадрына “Канёк-гарбунок”.
У гэтай работы цікавая гісторыя ўзнікнення і звязана яна непасрэдна з нашай краінай. Радзівон Канстанцінавіч праз гады успамінаў, што папярэднічала з'яўленню музыкі паездка ў беларускую глуш, да прыроды, дзе ўдалечыні ад цывілізацыі ён слухаў народныя песні. Гэты балет стаў сапраўды важным творам у жыцці кампазітара.
Партытуру Шчадрын прысвяціў Майі Плісецкай, якая пасля стала яго жонкай. Знаёмства кампазітара і балерыны якраз і адбылося менавіта на рэпетыцыях "Канька-гарбунка". У сваіх інтэрв'ю кампазітар не раз казаў, што дзякуючы гэтаму спектаклю ён злавіў у свае музыкальнага рукі сваю незямную Жар-птушку.
У Вялікім тэатры Беларусі балет "Канёк-Гарбунок" з'явіцца ўпершыню.
Народная артыстка – пачынаючы рэжысёр
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага нарэшце вяртаецца на родную сцэну пасля працяглага рамонту. Адкрыецца сезон 2 верасня спектаклем "Проделки Ханумы", які ўжо шмат гадоў збірае аншлагі.
А потым пачнуцца прэм’еры, адна за адной. Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч паступова сыходзіць са сцэны ў закуліссе. Містычны дэтэктыў "Браты Карамазавы" Фёдара Дастаеўскага можна назваць яе сапраўдным рэжысёрскім дэбютам. Крыху пазней яна прапануе гледачам і "Месяц у вёсцы" Івана Тургенева.
Мастацкі кіраўнік тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык у бліжэйшыя месяцы таксама пакажа дзве прэм’еры. Адна з іх - рок-опера "Граф Монтэ-Крыста" А. Дзюма. Крыху пазней будзе - "Беспасажніца. Opus 40 " А. Астроўскага.
У планах тэатра і спектакль па апошняй п'есе Алега Данілава ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Астрахана.
У пошуках будучыні
Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы зараз перажывае не лепшыя часы. Пасля таго, як у жніўні мінулага года адтуль сышла амаль уся трупа, новае кіраўніцтва ніяк не можа набраць годны творчы састаў. Таму і рэпертуар там зусім бедны. Усяго ў афішы чатыры спектаклі. Адзін з іх – зусім новы. Гэта гогалеўская “Жаніцьба” у пастаноўцы маладога рэжысёра Данііла Філіповіча. Прэм’ера спектакля адбылася як раз напрыканцы сезона - 29 і 30 ліпеня. Наступны яго паказ 13 верасня. Але адкрые сезон у Купалаўскім тэатры неўміручая “Паўлінка”.
Што чакае гледачоў у бліжэйшым будучым? Пакуль усё тыя ж чатыры назвы…