https://bel.sputnik.by/20210712/zakrytsts-teatralnaga-sezona-premeray-dzkae-palyavanne-karalya-stakha---vdea-1054657959.html
Закрыццё тэатральнага сезона прэм'ерай: "Дзікае паляванне караля Стаха" - відэа
Закрыццё тэатральнага сезона прэм'ерай: "Дзікае паляванне караля Стаха" - відэа
Sputnik Беларусь
Музычная класіка, унікальнае сцэнічная прастора, незвычайнае асвятленне і жывы конь. Прэм'ера оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - 11... 12.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-12T13:19+0300
2021-07-12T13:19+0300
2021-07-12T14:12+0300
відэа
сезон
"дзікае паляванне караля стаха"
тэатральны сезон
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054694610_0:0:1894:1066_1920x0_80_0_0_1818f40ccee98292938d95c7b9ef0e53.jpg
На сцэну Вялікага тэатра Беларусі вяртаецца опера "Дзікае паляванне караля Стаха", дзе ажываюць страшныя і выдатныя легенды таямнічых балот Палесся...Опера паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча была створана ў 1989 годзе кампазітарам Уладзімірам Солтанам у сааўтарстве з музычным кіраўніком спектакля Яраславам Вашчаком і ўсёй пастановачнай групай. Прэм'ера і далейшыя паказы спектакля на роднай сцэне прайшлі пры поўных аншлагах. Опера двойчы была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра Расіі і мела вялікі поспех у маскоўскай публікі.Рэжысёр-пастаноўшчык Ганна Маторная для цяперашняга спектакля не ставіла мэту перасягнуць поспех першай пастаноўкі. Яна стварыла на сцэне Вялікага непаўторную атмасферу Беларусі з сумессю гатычнага рамана, містычнай, гістарычнай і рамантычнай драмы.Дырыжор Андрэй Іваноў працуе з арыгінальнай партытурай твора. За мастацкае афармленне спектакля адказвае Андрэй Меранкоў. Апранала і галоўных персанажаў, і міфічных істот Таццяна Лісавенка.Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі заблукаў у лесе і трапіў у глухі куток Беларусі - маёнтак Балотныя Яліны. У старадаўнім замку маёнтка жыве маладая дваранка Надзея, апошняя з роду Яноўскіх. Дзяўчына змучана жахам нашэсця страшнай конніцы пад правадырствам караля Стаха. Паводле легенды, далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі, прывабіў яго на паляванне і вераломна забіў. Паміраючы, Стах пракляў Рамана і прадказаў сям'і забойцаў вечную помсту дзікага палявання. Надзея павінна быць яго апошняй ахвярай. Разблытаць загадкавую гісторыю бярэцца Беларэцкі.Прэм'ера оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" праходзіць 11 і 12 ліпеня. Пастаноўка адкрые і 89-ы сезон у Вялікім - 8 і 9 верасня.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054694610_167:0:1607:1080_1920x0_80_0_0_f7c4df378258bfaaa2623fe44bc468a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, сезон, "дзікае паляванне караля стаха", тэатральны сезон, видео
відэа, сезон, "дзікае паляванне караля стаха", тэатральны сезон, видео
Закрыццё тэатральнага сезона прэм'ерай: "Дзікае паляванне караля Стаха" - відэа
13:19 12.07.2021 (абноўлена: 14:12 12.07.2021) Музычная класіка, унікальнае сцэнічная прастора, незвычайнае асвятленне і жывы конь. Прэм'ера оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - 11 ліпеня ў Вялікім тэатры. Sputnik пабываў на перадпаказе і падгледзеў за артыстамі ў грымёрных.
На сцэну Вялікага тэатра Беларусі вяртаецца опера "Дзікае паляванне караля Стаха", дзе ажываюць страшныя і выдатныя легенды таямнічых балот Палесся...
Опера паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча была створана ў 1989 годзе кампазітарам Уладзімірам Солтанам у сааўтарстве з музычным кіраўніком спектакля Яраславам Вашчаком і ўсёй пастановачнай групай. Прэм'ера і далейшыя паказы спектакля на роднай сцэне прайшлі пры поўных аншлагах. Опера двойчы была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра Расіі і мела вялікі поспех у маскоўскай публікі.
Рэжысёр-пастаноўшчык Ганна Маторная для цяперашняга спектакля не ставіла мэту перасягнуць поспех першай пастаноўкі. Яна стварыла на сцэне Вялікага непаўторную атмасферу Беларусі з сумессю гатычнага рамана, містычнай, гістарычнай і рамантычнай драмы.
Дырыжор Андрэй Іваноў працуе з арыгінальнай партытурай твора. За мастацкае афармленне спектакля адказвае Андрэй Меранкоў. Апранала і галоўных персанажаў, і міфічных істот Таццяна Лісавенка.
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі заблукаў у лесе і трапіў у глухі куток Беларусі - маёнтак Балотныя Яліны. У старадаўнім замку маёнтка жыве маладая дваранка Надзея, апошняя з роду Яноўскіх. Дзяўчына змучана жахам нашэсця страшнай конніцы пад правадырствам караля Стаха. Паводле легенды, далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі, прывабіў яго на паляванне і вераломна забіў. Паміраючы, Стах пракляў Рамана і прадказаў сям'і забойцаў вечную помсту дзікага палявання. Надзея павінна быць яго апошняй ахвярай. Разблытаць загадкавую гісторыю бярэцца Беларэцкі.
Прэм'ера оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" праходзіць 11 і 12 ліпеня. Пастаноўка адкрые і 89-ы сезон у Вялікім - 8 і 9 верасня.