Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы - Пуцін

Канцлер Германіі ў гутарцы з расійскім лідэрам заявіла, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць бежанцаў у якасці "гібрыднай зброі" на мяжы з Літвой.
Sputnik
МІНСК, 21 жні - Sputnik. Сітуацыю ў Беларусі могуць вырашыць толькі самі беларусы. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, каментуючы заяву Ангелы Меркель з нагоды сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы.
Канцлер Германіі на перамовах з расійскім прэзідэнтам у Маскве асудзіла дзеянні беларускіх уладаў у сітуацыі з бежанцамі на беларуска-літоўскай мяжы. На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Пуціным яна заявіла, што "асудзіла прымяненне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедства".
"Вядома, гаворка ішла і пра становішча спраў вакол Беларусі. Спадарыня канцлер закранула і гэтую тэму. Лічым, што супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашаныя толькі ў рамках канстытуцыйна-прававога поля і выключна самімі беларусамі, без знешняга ўмяшання", - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Меркель.

Візіт Меркель у Маскву

Па выніках сустрэчы Ангела Меркель паведаміла, што абмяркоўвала з прэзідэнтам Расіі "Паўночны паток - 2" і дамоўленасці з ЗША з нагоды гэтага праекта.
У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што пасля змены ўрада Германіі аб'ём і якасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і ФРГ захаваюцца.
Нагадаем, канцлер ФРГ прыбыла ўчора ў расійскую сталіцу з рабочым візітам. Гэтая паездка стала апошняй у Расію для Меркель у статусе кіраўніка нямецкага ўрада.
У верасні ў Германіі пройдуць выбары ў бундэстаг, у якіх яна не будзе ўдзельнічаць.
Наступны візіт пасля сустрэчы з Пуціным у Маскве у федэральнага канцлера намечаны ў Кіеў. Чакаецца, што Ангела Меркель сустрэнецца з украінскім лідэрам Уладзімірам Зяленскі ў нядзелю, 22 жніўня.
Чытайце таксама:
Меркель і Пуцін абмяркуюць Беларусь, Украіну і Афганістан - Кабмін ФРГ
Меркель: сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС
"Да бабулі Меркель": як нелегалы праз Мінск імкнуцца ў ЕС