МІНСК, 24 жні - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка да другога чытання ў парламенце новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі мае намер яшчэ раз яго старанна вывучыць. Пра гэта ён сказаў у аўторак, выступаючы на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага педсавета.
Першае чытанне кодэкса прайшло у красавіку гэтага года, змены падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
"Давайце яшчэ раз перад другім чытаннем у прэзідэнта звернем увагу на спрэчныя, калі ёсць, моманты... Каб потым рукамі не разводзілі, што мы штосьці дзесьці прапусцілі. І, як заўсёды, будзе ў гэтым вінаваты прэзідэнт".
Ён адзначыў, што, верагодна, нейкія моманты ў кодэксе былі ўпушчаны і яшчэ ёсць час, каб іх падправіць.
Новы Кодэкс аб адукацыі
Асноўныя моманты новай рэдакцыі Кодэксу:
- ВНУ заканадаўча усталёўваюць магчымасць атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме;
- пашырана сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў (цяпер іх у асноўным рыхтуюць па медыцынскіх, педагагічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях);
- "платнікам" і "мэтавікам" будзе прадастаўляцца статус маладога спецыяліста;
- у тэрмiн абавязковай работы па размеркаванні будзе залічвацца перыяд ваеннай службы па кантракце і альтэрнатыўнай службы;
- змяншэнне тэрміну атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай сярэдняй адукацыі на дзённай форме па найменш складаных кваліфікацыях - ад 6 да 12 месяцаў (замест аднаго года-паўтара года);
- пачатковым школам дазволяць прымаць на навучанне дзяцей маладзей за 6 гадоў;
- школьнікі змогуць спалучаць навучанне на даму і ў школе;
- прадугледжана магчымасць навучання школьнікаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах;
- скароцяць некаторыя віды школ - гімназіі-інтэрнаты, вячэрнія школы, міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі і іншыя; а таксама некаторыя віды дзіцячых садоў - яслі, яслі-садкі і санаторныя яслі-садкі;
- бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не атрымаюць права ўмешвацца ў навучальны працэс.
Чытайце таксама:
Мэтавы набор у Беларусі захаваецца, лепш пакуль не прыдумана – Лукашэнка
Лукашэнка анансаваў перазагрузку сістэмы адукацыі
Карпенка распавёў, калі з'явіцца нацыянальны экзамен у школах