МІНСК, 24 жні - Sputnik. У беларускіх школах з новага навучальнага года з'явіцца новы факультатыў - "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму", паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Падручнік "Духоўнасць і патрыятызм" прадставілі напярэдадні на рэспубліканскім педсавеце, яго распрацоўшчыкамі сталі міністэрства адукацыя і Беларуская праваслаўная царква.
Выкладаць факультатыў будуць святары, выпускнікі духоўных школ, а таксама педагогі, якія пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі.
Кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Ларыса Емяльянчык адзначыла, што неабавязковая навучальная дысцыпліна будзе ўведзеная ў гэтым годзе пакуль толькі для 5-х і 6-х класаў. З часам факультатыў змогуць наведваць навучэнцы іншых класаў.
"Для факультатыва ўжо ўсё падрыхтавана - гэта дапаможнік для педагогаў і рабочы сшытак для вучняў", - патлумачыла Емяльянчык.
Яна дадала, што гэта даволі сучасны падручнік: у ім ёсць QR-коды з аўдыё- і відэафайламі, якія дапаўняюць тэму заняткаў. Акрамя таго, зараз супрацоўнікі ведамства і БПЦ складаюць слоўнік тэрмінаў для педагогаў на беларускай і рускай мовах.
Нагадаем, аб прапанове выкладаць праваслаўным святарам ў школах Беларусі раней заяўляў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веньямін. Для гэтага святары або выпускнікі духоўных школ павінны атрымаць дадатковуюпедагагічную адукацыю.