МІНСК, 25 жні - Sputnik. Беларускі плывец Ігар Бокій стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў у Токіа, паведамляе Sputnik.
Сёння адбыўся фінальны заплыў на дыстанцыі 100 м батэрфляем (клас S-13).
Беларус фінішаваў з вынікам 53,80 секунды. Дарэчы, гэта новы рэкорд Паралімпіяд у дадзеным відзе праграмы.
Другім стаў украінец Аляксей Вірчэнка (56,16). Бронза ў прадстаўніка Узбекістана Іслама Асланава (57,12).
Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Салей прыплыў да фінішу шостым (58,15).
Цяпер у актыве Бокія 12 залатых узнагарод на Паралімпіядах: пяць медалёў вышэйшай вартасці ён прывёз з Лондана-2012, шэсць - з Рыа-дэ-Жанейра-2016.