Вуліца Рэспублікі Беларусь з'явілася ў Аргенціне

Названыя ў гонар нашай краіны вуліцы ёсць у многіх гарадах свету: у англійскім Арандэле, напрыклад, ёсць Беларускі тупік.
Sputnik
МІНСК, 25 жні - Sputnik. У аргенцінскім горадзе Берыcо з'явілася вуліца ў гонар Беларусі, інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы Twitter МЗС Беларусі.
Вуліца так і называецца - Republica Belarus. Твіт беларускіх дыпламатаў з гэтай навіной нават "лайкнула" міністэрства замежных спраў Аргенціны.
Берысо - частка агламерацыі аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэс, там жывуць больш за 100 тысяч чалавек. У мінулым стагоддзі мігранты, якія траплялі ў Аргенціну па моры, асядалі менавіта ў Берысо, пасля чаго горад атрымаў неафіцыйную назву "сталіца мігрантаў". Магчыма, з-за гэтага некаторыя вуліцы Берысо названы ў гонар гарадоў свету: Лондан, Нью-Йорк, Лісабон, Монтавідэа і гэтак далей.

Дзе яшчэ ёсць вуліцы, названыя ў гонар Беларусі?

Вуліцы, названыя ў гонар нашай краіны, ёсць у многіх краінах - у Італіі, Іспаніі, Бразіліі, Тунісе, ЗША, Вялікабрытаніі, Славакіі і іншых. У англійскім горадзе Арандэл знайшоўся, да прыкладу, Беларускі тупік, а ў іспанскай Альмерыі побач з Calle Bielorrusia (Беларуская вуліца) прапісаліся праспект Еўропы, вуліцы Балгарыі, Грэцыі, Францыі, Даніі.
Названы самы бяспечны горад у свеце