МІНСК, 26 жні - Sputnik. Задача карпарацыі харчовай прамысловасці стаіць у атрыманні большага прыбытку і высокай рэнтабельнасці, заявіў у Палацы Незалежнасці пасля даклада кіраўніку дзяржавы старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен.
Паводле яго слоў, пытанне стварэння на базе канцэрна новай дзяржаўнай карпарацыі ў харчовай прамысловасці абмяркоўвалася з Аляксандрам Лукашэнкам. Праца па гэтым напрамку ўжо ідзе.
"На Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністрам была пазначана задача аб стварэнні карпарацый у краіне. Я лічу, гэта будзе крок наперад. І прэзідэнтам гэтае пытанне было падтрымана", - адзначыў Анатоль Бубен.
Кіраўнік канцэрна удакладніў, што беларускі лідэр даручыў разлічыць эканамічную мэтазгоднасць і што ў выніку атрымае ад гэтага дзяржава.
"Я дакладваў аб тым, што карпарацыя дазволіць нам кансалідаваць сілы і агульнымі намаганнямі дасягнуць больш высокіх вынікаў. Атрымаць больш прыбытку і выпускаць больш рэнтабельную прадукцыю", - упэўнены кіраўнік "Белдзяржхарчпрама".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што праект прэзідэнцкага ўказа ўжо гатовы і ў савет міністраў ён будзе прадстаўлены 1 верасня. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што "калі эканамічна гэта будзе мэтазгодна, то з новага года павінна ўжо працаваць новая карпарацыя харчовай прамысловасці".
Чытайце таксама:
Лукашэнка ўбачыў недахопы ў рабоце канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
Тавараабарот Беларусі і Расіі рэзка павялічыўся
Забарона на вываз збожжа за межы краіны ўведзена ў Беларусі