МІНСК, 27 жні - Sputnik. Беларускі плывец Ігар Бокій выйграў чарговае золата на летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
У пятніцу ў фінальным заплыве на 400 метраў вольным стылем (клас S-13) Бокій паказаў вынік 3 хвіліны 58,18 секунды.
Серабро выйграў прадстаўнік Украіны Кірыл Гарашчанка (4 хвіліны 2,07 секунды). Трэцім стаў француз Алекс Парталь (4 хвіліны 6,49 секунды).
Бокій на гэтай Паралімпіядзе выйграў трэці залаты медаль. Усяго на яго рахунку ўжо 14 узнагарод вышэйшай вартасці. Нагадаем, у мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах ў Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра-2016 (6).