Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў

Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька.
Sputnik
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Беларуская чыгунка выйшла на рынак крыптавалютных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе Finstore.by, паведамілі ў прэс-службе "чыгункі".
Усяго БЧ на працягу трох гадоў плануе выпусціць токенаў на 5 мільёнаў долараў. Намінальны кошт аднаго токена складзе 100 долараў. Купіць іх можна з 26 жніўня 2021 года да 26 жніўня 2024 года. Працэнтная стаўка даходу - 7,5% гадавых, выплачвацца даход будзе кожныя тры месяцы. Купіць можна будзе і прададзеныя токены з перыядычнасцю кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.
Набыць крыптавалюту могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы на інвестплатформе з выкарыстаннем віртуальнага кашалька. У БЧ сцвярджаюць, што токены ў якасці лічбавага фінансавага інструмента "адкрываюць магчымасць захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны".

МАЗ таксама выпусціў токены

Раней аб выпуску токенаў паведаміла адно з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны - Мінскі аўтамабільны завод. МАЗ вырашыў такім чынам назбіраць грошы на сваю гоначную каманду "МАЗ-СПОРТаўта", якая ўдзельнічае ў розных ралі-рэйдах, найбуйнейшае з якіх - "Дакар".
Токены эмітавалі 23 сакавіка на крыптаплатформе Finstore.by. Купіць токены можа любы чалавек, галоўная ўмова - каб ён быў рэзідэнтам Беларусі. МАЗ плануе выпусціць да 23 сакавіка 2023 года токенаў на 2 мільёны долараў. Памер працэнтнага даходу - 6% гадавых, выплата - штомесяц.
Чытайце таксама:
БЧ запускае яшчэ адзін цягнік Брэст – Масква
БЧ адмяняе шэраг электрычак і змяняе іх расклад
"Ласточка" перавезла 100-тысячнага пасажыра