Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння

Расійскі лідар заявіў, што Масква шануе намаганні Лукашэнкі па ўмацаванню саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі.
Sputnik
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў з днём нараджэння свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку і абмеркаваў з ім двухбаковае супрацоўніцтва і будучыя кантакты.
Прэзідэнту Лукашэнку 30 жніўня споўнілася 67 гадоў. Сёння кіраўнікі дзяржавы пагаварылі па тэлефоне.
"Падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін цёпла павіншаваў прэзідэнта Лукашэнку з днём нараджэння", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
Там адзначылі, што падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама будучыя кантакты ў розных фарматах.
Накіроўваючы "самыя цёплыя віншаванні з нагоды дня нараджэння", Пуцін заявіў, што ў Расіі высока ацэньваюць намаганні Лукашэнкі па ўмацаванні саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама імкненне прасоўваць узаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы.
Пуцін адзначыў багаты вопыт Лукашэнкі як дзяржаўнага кіраўніка і выказаў надзею, што гэты вопыт і ў будучыні паслужыць "забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне".
"Беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі", - адзначыў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі Масква і Мінск будуць і далей нарошчваць расійска-беларускія сувязі на розных напрамках.
У заключэнні Пуцін пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.
Цяжкі год Лукашэнкі: самалёты, мігранты і санкцыі