Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з журналістамі пасля адкрыцця школы ў Бабруйску заявіў аб абавязковым патрыятычным выхаванні дзяцей у школах.
"Трэба. Мы гэта ведаем, што трэба, і мы гэта будзем рабіць. Мы бачылі, што недапрацоўваем у гэтым плане. Аказалася, не ўсім зразумела", - адзначыў беларускі лідар.
Пункт гледжання кіраўніка дзяржавы падзяляе вядомы грамадскі дзеяч, старшыня МДГА "Горад без наркотыкаў" Пётр Шапко.
"Зразумела, што "дубовасць" у такой справе недапушчальна. Трэба хоць трохі пранікаць у тое асяроддзе, у якім сёння існуюць маладыя людзі, навучыцца іх разумець і навучыцца дамагацца водгуку ў іх сэрцах. У любым выпадку, першае, чым павінен валодаць такі чалавек, гэта сумленнасць і шчырасць, ён сам павінен верыць у тое, што робіць", - разважае суразмоўца Sputnik.
Каментарый лідара руху "Радзіма", старшыні МДГА "Горад без наркотыкаў" Пятра Шапко слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Мінадукацыі расказала, у якіх школах Беларусі з'явяцца ваенрукі
Фотафакт: падручнік, па якім будуць вучыць духоўнасці і патрыятызму
У МУС патлумачылі, навошта ў школах паставілі турнікеты