МІНСК, 2 вер – Sputnik. Беларусь пачала прадастаўляць мігрантам з Афганістана статус дадатковай абароны, распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры тэлеканала АНТ.
Ён растлумачыў, што тыя людзі, якія прыляцелі ў Беларусь яшчэ пры афіцыйным афганскім урадзе, на радзіму вярнуцца ўжо не могуць. І атрымліваецца, што афганцаў нельга дэпартаваць з-за напружанай і нестабільнай сітуацыі ў краіне.
"І ён (грамадзянін Афганістана - Sputnik) атрымлівае дадатковую абарону мінімум на год. Мы ўжо рашэнні такія прымаем", - сказаў Бягун.
Паводле яго слоў, пакуль нельга рабіць прагнозы аб тым, колькі мігрантаў з-за крызісу ў Афганістане атрымае дадатковую абарону, так як усё будзе залежыць ад становішча.
Тым не менш, Бягун падкрэсліў, што праваахоўнікі рыхтуюцца да рознага развіцця сітуацыі і прагназуюць рызыкі.
Статус дадатковай абароны прадастаўляецца ў Беларусі ў выпадку, калі ў замежнікаў няма падстаў для таго, каб атрымаць статус бежанца, але ёсць абгрунтаваныя асцярогі сутыкнуцца з пагрозамі ў сваёй краіне.
Чытайце таксама:
Нас дома не чакаюць: як афганскія бежанцы пачынаюць жыццё з нуля ў Беларусі
Загінулы пры ўдары ЗША афганец супрацоўнічаў з амерыканцамі, заявіў яго брат
Амерыканцы пасля тэракта ў Кабуле стралялі па натоўпе, заявіў відавочца RT
Талібы расстралялі вядомага фальклорнага спевака і музыканта
Эвакуацыя людзей завершана, аэрапорт ачэплены - што адбываецца ў Афганістане