Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

У Крамлі пракаменціравалі пытанне выдачы крэдыту Беларусі

Пытанне фінансавай падтрымкі Мінску можа абмяркоўвацца на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, якая павінна адбыцца 9 верасня ў расійскай сталіцы.
Sputnik
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў ухіліўся ад адказу на пытанне ці стануць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваць новы крэдыт для Беларусі.
Раней Пяскоў паведаміў журналістам, што сустрэча лідэраў дзвюх краін адбудзецца ў першай дэкадзе верасня бягучага года. Затым прэс-служба беларускага лідара удакладніла, што сустрэча на вышэйшым узроўні пройдзе 9 верасня ў Маскве. Пры гэтым на 10 верасня запланавана правядзенне пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
"Давайце не будзем забягаць наперад", - заявіў прадстаўнік Крамля, адказваючы сёння журналістам на адпаведнае пытанне.
Пасля чаго Пяскоў нагадаў, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў плануюць "правесці вялікую прэс-канферэнцыю з пытаннямі, таму будзе магчымасць іх спытаць".
Напярэдадні беларускі лідар падчас рабочай паездкі ў Бабруйск распавёў журналістам, што на сустрэчы з расійскім калегам у Маскве будзе абмяркоўваць саюзныя праграмы.
Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што калі па іх змястоўнай частцы ўдасца дамовіцца з Уладзімірам Пуціным, то ўжо на наступны дзень гэтым пытаннем зоймуцца ўрады дзвюх краін. Пасля чаго можа адбыцца іх зацвярджэнне на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
Пяскоў анансаваў прэс-канферэнцыю Лукашэнкі і Пуціна па выніках сустрэчы
Лукашэнка расказаў, калі падпіша саюзныя праграмы з Расіяй
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны дарожныя карты Беларусі і Расіі