https://bel.sputnik.by/20210901/syamashka-rastlumachy-kal-buduts-padpsany-darozhnyya-karty-belarus--ras-1056109894.html
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны дарожныя карты Беларусі і Расіі
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны дарожныя карты Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты дзвюх краін узгаднілі па тэлефоне дату чарговай сустрэчы, яна на гэты раз адбудзецца ў Маскве. 01.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-01T10:21+0300
2021-09-01T10:21+0300
2021-09-01T10:21+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
беларусь
расія
масква
саюзная дзяржава
уладзімір сямашка
сустрэча
дарожныя карты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104188/39/1041883985_0:168:3050:1884_1920x0_80_0_0_930b902316e30b2de9fd9e7c2ff6379f.jpg
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасня і абмяркуюць пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку саюзныя праграмы, паведаміў Sputnik пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка.Ён растлумачыў, што пасля сустрэчы двух прэзідэнтаў, на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбудзецца на наступны дзень у Мінску, могуць быць падпісаны ўсе дарожныя карты па інтэграцыі.Кіраўнік дыпмісіі правёў напярэдадні рабочую сустрэчу з губернатарам Варонежскай вобласці Аляксандрам Гусевым і віцэ-спікерам Дзярждумы Аляксеем Гардзеевым і прыняў удзел у адкрыцці школы ў Семілукскім раёне расійскага рэгіёна, якая была пабудавана пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў.Дарожныя картыНагадаем, у 2019 годзе міжурадавая група Беларусі і Расіі падрыхтавала праект саюзных праграм па розных пытаннях - пачынаючы з паставак нафты і газу да мытнага і падатковага рэгулявання, а таксама па адмене роўмінгу. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.Чарговая сустрэчаПрэс-служба беларускага лідара раней паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 9 верасня ў Маскве. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў дату і месца. Гэтая дата была ўзгоднена падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў, якая адбылася 30 жніўня.Плануецца, што лідары дзвюх краін у ходзе сустрэчы нададуць увагу таксама саюзным праграмам, якія ўжо падрыхтавалі ўрады дзвюх краін.Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Тады прэзідэнты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, адным з галоўных пытанняў былі эканоміка і абарона.Чытайце таксама:
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104188/39/1041883985_301:0:3032:2048_1920x0_80_0_0_c56a64b3e049e8ed5bb24003a27f50c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, масква, саюзная дзяржава, уладзімір сямашка, сустрэча, дарожныя карты
беларусь, расія, масква, саюзная дзяржава, уладзімір сямашка, сустрэча, дарожныя карты
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны дарожныя карты Беларусі і Расіі
Прэзідэнты дзвюх краін узгаднілі па тэлефоне дату чарговай сустрэчы, яна на гэты раз адбудзецца ў Маскве.
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасня і абмяркуюць пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку саюзныя праграмы, паведаміў Sputnik пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка.
Ён растлумачыў, што пасля сустрэчы двух прэзідэнтаў, на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбудзецца на наступны дзень у Мінску, могуць быць падпісаны ўсе дарожныя карты па інтэграцыі.
"Як чакаецца, 10 верасня ў рамках саюзнага Саўміна ў Мінску могуць быць падпісаны дарожныя карты развіцця і паглыблення інтэграцыі", - сказаў пасол.
Кіраўнік дыпмісіі правёў напярэдадні рабочую сустрэчу з губернатарам Варонежскай вобласці Аляксандрам Гусевым і віцэ-спікерам Дзярждумы Аляксеем Гардзеевым і прыняў удзел
у адкрыцці школы ў Семілукскім раёне расійскага рэгіёна, якая была пабудавана пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў.
Нагадаем, у 2019 годзе міжурадавая група Беларусі і Расіі падрыхтавала праект саюзных праграм па розных пытаннях - пачынаючы з паставак нафты і газу да мытнага і падатковага рэгулявання, а таксама па адмене роўмінгу. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.
Прэс-служба беларускага лідара раней паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 9 верасня ў Маскве. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў дату і месца. Гэтая дата была ўзгоднена падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў, якая адбылася 30 жніўня.
Плануецца, што лідары дзвюх краін у ходзе сустрэчы нададуць увагу таксама саюзным праграмам, якія ўжо падрыхтавалі ўрады дзвюх краін.
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Тады прэзідэнты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, адным з галоўных пытанняў былі эканоміка і абарона.
Дарожныя карты па інтэграцыі Мінск і Масква
могуць узгадніць да канца года