МІНСК, 3 вер – Sputnik. Аднакампанентная вакцына "Спутник Лайт" паступіла ў Беларусь, расказаў у пятніцу міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У краіну паступіла партыя з 250 тыс доз - роўна столькі, колькі Беларусь і заказвала, падкрэсліў ён.
"Я хацеў бы выказаць падзяку ўраду Расійскай Федэрацыі, міністру аховы здароўя".
Ён удакладніў, што "Спутник Лайт" прызначаны ў асноўным для рэвакцынацыі, вакцынацыі пасля каронавіруса і вакцынацыі моладзі да 23 гадоў. У асноўным ім будуць прышчапляцца беларускія студэнты.
"Спутник Лайт" можна будзе зрабіць прышчэпку ўжо ў канцы наступнага тыдня", - растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Чытайце таксама:
У мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах адкрыліся пункты вакцынацыі
Ад грыпу ці ад COVID: як прышчапляцца ў гэтым сезоне, патлумачыла Мінаховы здароўя
У Расіі даследуюць эфектыўнасць "Спутник Лайт" у камбінацыі з AstraZeneca
Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю насельніцтва
Амерыканцы задумаліся аб вытворчасці "Спутник V"
Расія адправіла ў Сірыю першую партыю "Спутник Лайт"
Вядучы навуковы часопіс Nature пацвердзіў бяспеку "Спутник V"
Вынікі 3-й фазы даследаванняў "Спутник V" апублікаваны ў The Lancet