У мінскіх ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах адкрыліся пункты вакцынацыі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВакцынацыя прэпаратам "Спутник V"
Вакцынацыя прэпаратам Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 02.09.2021
Падпісацца
Зрабіць прышчэпку ад каронавіруса цяпер можна не адрываючыся ад вучобы: у любым ВНУ, дзе ёсць пункт аховы здароўя, адкрываюцца дадатковыя пункты вакцынацыі.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Пункты вакцынацыі адкрыліся ў сталічных ВНУ і студэнцкіх інтэрнатах, перадае БелТА.
Прышчэпку можна будзе зрабіць фактычна ў любой ВНУ: калі ёсць пункт аховы здароўя, то звяртацца варта туды. Калі такога кабінета няма, то ў ВНУ або інтэрнат прыедзе прышчэпачная брыгада з 33-й студэнцкай паліклінікі. Прышчапляцца можна з 18-гадовага ўзросту (як студэнтам, так і педагогам). Вакцынацыя будзе працягвацца і на базе самой паліклінікі.
"Такім чынам павялічваем даступнасць працэдуры - гэтак жа, як мы гэта рабілі, адкрыўшы дадатковыя пункты вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах", - распавяла намеснік галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.
Перад вакцынацыяй студэнта агледзіць урач, неабходна будзе запоўніць анкету. Зрабіць прышчэпку могуць і замежныя студэнты.

Масавая вакцынацыя ў Беларусі

Вакцынаваць ад каронавіруса ў Беларусі пачалі ў канцы мінулага года. Першымі атрымалі прышчэпкі работнікі медустаноў, а таксама прадстаўнікі прафесій з груп рызыкі.
З красавіка прышчапляцца ў краіне можа любы жадаючы беларус. Для вакцынацыі даступны пакуль два прэпараты - кітайская вакцына "Сінафарм" і расійская "Спутник V" беларускай вытворчасці. Разглядаецца варыянт дадаць да імунізацыі і "Спутник Лайт".
На дадзены момант больш за 1,64 мільёна чалавек у рэспубліцы атрымалі першую дозу прэпарата ад COVID, з іх больш за 1,36 мільёна прайшлі поўны курс.
Дарэчы, прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у бальніцах і ў дадатковых пунктах, якія адкрыліся з 25 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Ад грыпу ці ад COVID: як прышчапляцца ў гэтым сезоне, патлумачыла Мінаховы здароўя
Піневіч чакае ўздым захворвання на COVID-19 у Беларусі
Здаць ПЦР-тэст можна будзе на Цэнтральным аўтавакзале ў Мінску
Партыя кітайскай вакцыны ад каронавіруса "Синофарм" паступіць у верасні
Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю насельніцтва
Вядучы навуковы часопіс Nature пацвердзіў бяспеку "Спутник V"
Эфектыўнасць вакцыны Pfizer пры дэльта-штаме апынулася 42%, Moderna - 76%
Дзе і як будуць вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Стужка навiн
0