МІНСК, 3 вер – Sputnik. Першы чартэрны рэйс у Іарданію выканала з Мінска кампанія "Белавія", распавялі ў пятніцу ў офісе беларускага авіяперавозчыка.
Пасажырамі першага рэйса да Акабы, найбуйнейшага курорта Іарданіі на ўзбярэжжы Чырвонага мора, сталі 144 чалавекі. Чартэрная праграма будзе працягвацца да 15 лістапада, вылеты з Мінска запланаваны кожныя 9 дзён.
Што паглядзець у Іарданіі?
Іарданія лепш за ўсё падыходзіць для дайвінга і павольнага пляжнага адпачынку. Тым не менш, тут ёсць што паглядзець. У краіне захавалася шмат гістарычных помнікаў, звязаных з біблейскімі сюжэтамі. Адзін з такіх - пячорны горад Петра, які лічыцца адным з новых сямі "цудаў свету". Таксама ў Іарданіі можна выкупацца ў рацэ Іардан, наведаць гарачыя крыніцы і знакамітую пустыню Вадзі-Рам з марсіянскімі краявідамі.
Па інфармацыі некаторых мінскіх тураператараў, пуцёўка ў Акабу на аднаго чалавека абыдзецца ад 1 300 беларускіх рублёў (больш за 500 долараў).
Больш чартараў
Таксама "Белавія" з 18 верасня запусціць яшчэ адзін чартэрны рэйс у Егіпет. Акрамя Хургады і Шарм-эль-Шэйха, самалёты будуць лятаць у Марса-Алам. Пра перыядычнасць чартараў пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Чартары з Беларусі ўпершыню пачнуць лятаць у Іарданію
"Белавія" і "Уральскія авіялініі" падпісалі код-шэрынгавае пагадненне
Тайланд дазволіў уезд прышчэпленым "Спутником V" турыстам
"Белавія" адкрывае яшчэ адзін чартар у Егіпет
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана
"Белавія" выканала першы рэйс з Мінска ў Кутаісі
Грузія ці Турцыя? Колькі каштуе бліжэйшы адпачынак на моры для беларусаў