Гэтыя кадры былі зняты ў Іраку, дзе з-пад вады з’явіўся будынак школы ў вёсцы, якая пагрузілася пад ваду 36 гадоў таму падчас будаўніцтва плаціны Духок.
У роліку можна ўбачыць каменны будынак школы, сцены якога цалкам усеяны ракавінкамі пасля больш чым трох дзясяткаў гадоў знаходжання ў вадзе. Да школы нават можна падысці - водмель утварыла невялікую касу, якая вядзе ад берага да будынка.
Частка вёскі выйшла з вады пасля таго, як на плаціне Духок адбылося падзенне ўзроўню вады. Дзеля будаўніцтва плаціны вёска і была затоплена ў 1985 годзе.
У гэтым годзе вада ў возеры каля плаціны абмялела з-за засушлівага надвор'я. Школа стаяла на ўзвышшы, таму яна і першай паказалася з вады.
Плаціна Духок запрацавала ў 1988 годзе, яе будавалі з мэтай забяспечыць населеныя пункты вадой для арашэння.
Глядзіце таксама:
Германія пасля моцных ліўняў, якія выклікалі паводку - відэа
Рыбнае эльдарада: жыхары Сахаліна рукамі ловяць селядзец - відэа
Беларускае Палессе: разводдзе Прыпяці знялі з вышыні - відэа
Відэафакт: упершыню за некалькі гадоў набярэжную Дзвіны ў Віцебску затапіла
Лешч пайшоў: дзесяткі рыбакоў сабраліся на набярэжнай Свіслачы