Узровень вады ў Заходняй Дзвіне пачаў падымацца ў пачатку сакавіка, у выніку на 5 красавіка набярэжную каля Кіраўскага моста часткова затапіла.
"Разводдзе звязана з гідраметэаралагічнымі ўмовамі, дакладней з раставаннем снегу ў вярхоўі Заходняй Дзвіны ў Расіі і ў нас", - адзначылі ў філіяле "Віцебскаблгідрамета".
Па словах суразмоўцаў, узровень вады ў Віцебску склаў 560 сантыметраў. Нягледзячы на тое, што пры такім разліве набярэжную падтапіла, цяперашні ўзровень вады на 169 сантыметраў ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў у паводку.
"Проста мы забыліся, што значыць нармальны разліў Заходняй Дзвіны", - падкрэслілі ў "Віцебскаблгідрамеце".
Самы высокі ўзровень вады ў гісторыі назіранняў быў ў 1931 годзе (1268 сантыметраў), тады Дзвіна настолькі выйшла з берагоў, што па некаторых вуліцах можна было праплыць на лодцы.
Глядзіце таксама:
- Як буксіры працуюць на вызваленні ад лёду ваенна-марской базы - відэа
- Зліццё розных па тэмпературы рэк трапіла ў аб'ектыў камеры - відэа
- Відэафакт: фламінга вяртаюцца на возера Караколь