"Бабіна лета" пачнецца ўжо ў сераду

Новы тыдзень у Беларусі абяцае быць сухім і цёплым.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Па прагнозах сіноптыкаў, з серады 8 верасня ў Мінск прыйдзе "бабіна лета" - днём будзе сонечна і да +18°C.
Сапраўднае летняе цяпло пачнецца ў беларускай сталіцы ўжо ў чацвер. Усталюецца цёплае сонечнае надвор'е, днём будзе +21°C, а ноччу +11°C. Да выхадных пацяплее яшчэ больш: да +23°C днём і +16°C ноччу. Пры гэтым максімальная хуткасць ветру будзе 8 м/с.
У паўднёвым Брэсце "бабіна лета" пачнецца на дзень раней: ужо ў аўторак тут будзе +18°C, а з чацвярга і да канца тыдня +23 … +24°C, хуткасць ветру - каля 6 м/с. А вось уначы тэмпература невысокая: +10 … +13°C.
Віцебск таксама чакае цёплае надвор'е: +19°C днём у сераду і чацвер, +21°C у пятніцу і суботу, малавоблачна. Да выхадных прагназуюць невялікі дождж і дзённую тэмпературу да +23°C. Вецер ледзь мацней - 8-10 м/с, а начныя тэмпературы з серады па нядзелю вар'іруюцца ад +12 да +16°C.
У Гродне ў сераду чакаецца да +20°C днём і +9°C ноччу, у чацвер і пятніцу +22°C днём і +14°C ноччу, а на выхадных да +24°C днём, ясна і сонечна.
Крыху прахаладней будзе ў Гомелі і Магілёве: у сераду днём +18°C, ноччу +9°C, а з чацвярга ад +20 да +21°C, у суботу і ў нядзелю магчымы невялікі дождж. Ноччу да выхадных паветра ў гэтых гарадах прагрэецца да +14°C.
Чытайце таксама:
"Бабіна лета" і першыя замаразкі: якое будзе надвор'е ў верасні
Экстрэмальнае надвор'е чакае Еўропу - у гэтым вінаваты Гальфстрым
ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты