ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкДым з труб, архіўны фотаздымак
Дым з труб, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2021
Падпісацца
У арганізацыі лічаць, што чалавецтву трэба прыняць неадкладныя меры па скарачэнні шкодных выкідаў у атмасферу, каб не сутыкнуцца з новымі прыроднымі катаклізмамі і пандэміямі.

МІНСК, 21 лют – Sputnik. Чалавецтва робіць Зямлю непрыдатнай для жыцця, таму прыйшоў час прымаць рашучыя меры для выратавання планеты, гаворыцца ў новым дакладзе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

"Мы павінны ўжо цяпер быць упэўнены ў тым, што зможам не толькі забяспечыць умовы для рэзкага зніжэння выкідаў на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя, але і стварыць новае асяроддзе для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыняць шэраг сур'ёзных мер для памяншэння забруджвання", - заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Даклад налічвае 168 старонак і называецца "Прымірэнне з прыродай". Яго аўтар сэр Роберт Уотсан папярэджвае, што калі не прыняць тэрміновых мер, новыя пакаленні будуць жыць у свеце экстрэмальных з'яў надвор'я, узровень мора значна падвысіцца, многія расліны і жывёлы знікнуць, а аб харчовай бяспекі можна будзе забыцца ўсім краінам без выключэння.

Аўтар дакладу заклікае ўсе краіны свету рэзка скараціць выкіды парніковых газаў, а таксама прапануе задумацца пра граматную і экалагічную перапрацоўку смецця.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш - Sputnik Беларусь, 1920, 29.01.2021
Генеральны сакратар ААН зрабіў прышчэпку ад каронавіруса

У ААН не выключаюць, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі чалавецтва сутыкнецца з новымі пандэміямі, якія паўстануць на фоне прыродных і кліматычных змяненняў. Зрэшты, забруджванне паветра і вады ўжо стала смяротнай праблемай для мільёнаў.

Штогод з-за хвароб, звязаных з забруджваннем паветра, заўчасна памірае 6,5 мільёна чалавек, а з-за дрэннай вады - яшчэ 1,8 мільёна, большая частка з іх - дзеці. Голад - бяда, якая закранула яшчэ 700 мільёнаў чалавек, а беднасць - каля 1,3 мільярда, канстатавалі ў ААН. А больш за мільён відаў раслін і жывёл з васьмі мільёнаў, якія насяляюць планету, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0