МІНСК, 7 вер – Sputnik. Польскі сейм падтрымаў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, якое раней указам зацвердзіў прэзідэнт рэспублікі Анджэй Дуда.
У панядзелак 6 верасня пасля дэбатаў, якія працягваліся каля трох гадзін, за ўвядзенне рэжыму выказаліся 218 парламентарыяў, супраць - 168 дэпутатаў, устрымаліся 20.
Дуда 2 верасня ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях - у сувязі з сітуацыяй з нелегальнымі мігрантамі. Указ быў апублікаваны ў той жа дзень і адразу ўступіў у сілу, аднак яго ўсё роўна разглядаў сейм. Парламентарыі большасцю галасоў маглі адмяніць яго дзеянне.
Рэжым надзвычайнага становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляскім і 68 у Люблінскім ваяводстве.
Міграцыйны крызіс
Краіны Балтыі, якія мяжуюць з Беларуссю, а таксама Польшча ў апошні час заяўляюць пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з рэспублікай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля чарговага пакета санкцый Захаду ў дачыненні да Мінска заявіў, што краіна больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў - на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
Чытайце таксама:
Кіраўнікі МЗС ЕС абвінавацілі Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу на мяжы
Палякі ўзвялі першыя кіламетры плота на мяжы з Беларуссю
Варшава адказала ААН на заклік прыняць мігрантаў з беларускай мяжы
Літва агучыла новыя планы па ўзвядзенні "калючага плота" з Беларуссю
Міграцыйны крызіс: Польшча і краіны Балтыі абвінавацілі Беларусь у "атацы на ЕС"
Меркель: сітуацыя з нелегаламі з Беларусі - гэта атака на ўвесь ЕС
Польшча ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю
Літва просіць у Еўропы грошаў на гібрыдную вайну з Мінскам