Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка расказаў, што будзе абмяркоўваць з Пуціным

Прэзідэнты Расіі і Беларусі правядуць у Маскве ўжо пятую вочную сустрэчу ў бягучым годзе, на якой будуць падымацца актуальныя пытанні супрацоўніцтва.
Sputnik
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяркуюць развіццё ЕАЭС, пра гэта распавёў беларускі лідар на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана Карымам Масімавым.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сустрэча з высокапастаўленым казахстанскім чыноўнікам прыйшлася да месца. Заўтра на расійскай тэрыторыі адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным.
"Ясна, што мы будзем абмяркоўваць сітуацыю і ў нашым Еўразійскім эканамічным саюзе, і асабліва сітуацыю, звязаную з Афганістанам, уплыў афганскага фактару на Цэнтральную Азію, Расію. Натуральна, і беларусы ў баку ад гэтага не засталіся і не застануцца", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў дадзеным пытанні беларускія ўлады будуць зыходзіць з той лініі паводзін, якая была выпрацавана на ўзроўні АДКБ.
"Вам разам з Расіяй лепш відаць, што там адбываецца. Вы, будзем казаць адкрыта, больш схільны да тых падзей, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай, Паўднёвай Азіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, Афганістан не абыходзяць бокам беды, таму што гэта дзяржава займае вялікую плошчу, "дамаганні і погляды туды звернуты сур'ёзныя".
"Мы гэта бачым па Беларусі: нам часам няпроста ў цэнтры Еўропы. Таму вельмі важна, што мы сустракаемся", - растлумачыў беларускі лідар.
Нагадаем, што прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасня.
Чытайце таксама:
Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Лукашэнка расказаў, калі падпіша саюзныя праграмы з Расіяй
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбудзецца ў першай дэкадзе верасня - Крэмль
Беларусь і Расія выканаюць саюзныя праграмы да 2025 года - віцэ-прэм'ер