https://bel.sputnik.by/20210906/sayuznaya-pragrama-pa-stvarenn-adznaga-rynku-gazu-gatova---vtse-premer-1056232074.html
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Sputnik Беларусь
Раней неаднаразова паведамлялася, што рабочым групам па інтэграцыі застаецца ўзгадніць апошнюю дарожную карту - як раз па энергетыцы. 06.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-06T09:52+0300
2021-09-06T09:52+0300
2021-09-06T09:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
газ
саюзная дзяржава
інтэграцыя
рынак
праграма
дарожныя карты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104477/79/1044777917_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_4ffee65897e56a2f13a1905a166e1ec9.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова, заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў."На дадзены момант кансэнсус знойдзены па ўсім 28 саюзных праграмах, мы выйшлі на фінішную прамую", - сказаў ён у эфіры канала "Беларусь-1".Паводле яго слоў, ён вельмі спадзяецца, што лідары Расіі і Беларусі на сустрэчы ў Маскве 9 верасня ацэняць, ці гатовы праграмы да падпісання ў тым выглядзе, у якім яны зараз прадстаўлены ўрадамі."Газавая" картаЯк адзначыў віцэ-прэм'ер, у аснове карты - вызначэнне ў 2022 годзе "адназначных, зразумелых абодвум бакам" падыходаў і прынцыпаў працы аб'яднанага рынку газу."Сёння мы канстатуем, што наша цана на газ лепшая ў параўнанні з усімі краінамі СНД і Еўрапейскім саюзам. Рынак валатыльны, таму гэтыя прынцыпы павінны сфарміраваць правільнае рэагаванне цаны ва ўмовах Саюзнай дзяржавы з тым, каб у нас захоўвалася найбольш камфортная цана", - заявіў ён.Што тычыцца суверэнітэту, то гэтая палеміка здаецца Снапкову "дзіўнай". Ён не сумняваецца, што незалежнасць у Беларусі "была, ёсць і будзе"."Да двух дзяржаваў вельмі дбайна ставяцца з боку трэціх краін, сёння мы назіраем агрэсіўны санкцыйны ціск на нас і Расію. Лагічна, калі дзве дзяржавы аб'ядноўваюцца ў намаганнях эканамічнага супраціўлення нездаровым трэцім сілам", - заявіў ён.І гаворка, паводле яго слоў, ідзе выключна аб выбудоўванні эканамічнай магутснасці Беларусі і Расіі.Ва ўмовах "агрэсіўнага асяроддзя"Таксама Снапкоў адзначыў, што пры працы над гэтымі праграмамі акцэнт быў на эканамічным развіцці Беларусі і Расіі.Гаворка пра матэрыяльныя і інтэлектуальныя рэсурсы для развіцця. Прычым як сумеснага, так і для кожнай краіны ў асобнасці, падкрэсліў ён.Што тычыцца непасрэдна саміх саюзных праграм, то яны фарміруюцца на аснове трох базавых элементаў: мэта, кірунак і вынік. Як адзначыў Снапкоў, мэта ва ўсіх аднолькавая - стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін на аснове лепшых практык Расіі і Беларусі.Дарожныя картыМіжурадавая група Беларусі і Расіі у 2019 годзе падрыхтавала праект саюзных праграм па розных пытаннях - ад паставак нафты і газу да мытнага і падатковага рэгулявання. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, пазней іх колькасць скарацілася да 28.У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што ў канцы 2021-га на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.Чарговая сустрэчаПрэс-служба беларускага лідара раней паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 9 верасня ў Маскве. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў дату і месца сустрэчы. Гэта было ўзгоднена падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў 30 жніўня.Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Тады прэзідэнты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, аднымі з галоўных пытанняў былі эканоміка і абарона.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104477/79/1044777917_0:0:1820:1365_1920x0_80_0_0_bea53a771c3aad7863921d6f42830889.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
газ, саюзная дзяржава, інтэграцыя, рынак, праграма, дарожныя карты
газ, саюзная дзяржава, інтэграцыя, рынак, праграма, дарожныя карты
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Раней неаднаразова паведамлялася, што рабочым групам па інтэграцыі застаецца ўзгадніць апошнюю дарожную карту - як раз па энергетыцы.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова, заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў.
"На дадзены момант кансэнсус знойдзены па ўсім 28 саюзных праграмах, мы выйшлі на фінішную прамую", - сказаў ён у эфіры канала "Беларусь-1".
Паводле яго слоў, ён вельмі спадзяецца, што лідары Расіі і Беларусі на сустрэчы ў Маскве 9 верасня ацэняць, ці гатовы праграмы да падпісання ў тым выглядзе, у якім яны зараз прадстаўлены ўрадамі.
Як адзначыў віцэ-прэм'ер, у аснове карты - вызначэнне ў 2022 годзе "адназначных, зразумелых абодвум бакам" падыходаў і прынцыпаў працы аб'яднанага рынку газу.
"Сёння мы канстатуем, што наша цана на газ лепшая ў параўнанні з усімі краінамі СНД і Еўрапейскім саюзам. Рынак валатыльны, таму гэтыя прынцыпы павінны сфарміраваць правільнае рэагаванне цаны ва ўмовах Саюзнай дзяржавы з тым, каб у нас захоўвалася найбольш камфортная цана", - заявіў ён.
Што тычыцца суверэнітэту, то гэтая палеміка здаецца Снапкову "дзіўнай". Ён не сумняваецца, што незалежнасць у Беларусі "была, ёсць і будзе".
"Да двух дзяржаваў вельмі дбайна ставяцца з боку трэціх краін, сёння мы назіраем агрэсіўны санкцыйны ціск на нас і Расію. Лагічна, калі дзве дзяржавы аб'ядноўваюцца ў намаганнях эканамічнага супраціўлення нездаровым трэцім сілам", - заявіў ён.
І гаворка, паводле яго слоў, ідзе выключна аб выбудоўванні эканамічнай магутснасці Беларусі і Расіі.
Ва ўмовах "агрэсіўнага асяроддзя"
Таксама Снапкоў адзначыў, што пры працы над гэтымі праграмамі акцэнт быў на эканамічным развіцці Беларусі і Расіі.
"Мы назіраем, наколькі агрэсіўна знешняе асяроддзе, наколькі актыўна развіваецца ўнутры краінавы або ўнутрыблокавы пратэкцыянізм. Таму лагічна дзвюм краінам, якія ўжо даўно ў такім эканамічным саюзе, яшчэ больш аб'яднаць намаганні".
Гаворка пра матэрыяльныя і інтэлектуальныя рэсурсы для развіцця. Прычым як сумеснага, так і для кожнай краіны ў асобнасці, падкрэсліў ён.
Што тычыцца непасрэдна саміх саюзных праграм, то яны фарміруюцца на аснове трох базавых элементаў: мэта, кірунак і вынік. Як адзначыў Снапкоў, мэта ва ўсіх аднолькавая - стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін на аснове лепшых практык Расіі і Беларусі.
Міжурадавая група Беларусі і Расіі у 2019 годзе падрыхтавала праект саюзных праграм па розных пытаннях - ад паставак нафты і газу да мытнага і падатковага рэгулявання. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што ў канцы 2021-га на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.
Прэс-служба беларускага лідара раней паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 9 верасня ў Маскве. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў дату і месца сустрэчы. Гэта было ўзгоднена падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў 30 жніўня.
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Тады прэзідэнты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, аднымі з галоўных пытанняў былі эканоміка і абарона.
Лукашэнка расказаў,
калі падпіша саюзныя праграмы з Расіяй
Сямашка растлумачыў, калі будуць падпісаны
дарожныя карты Беларусі і РасііДэпутат Дзярждумы РФ: трэба
спрашчаць рух тавараў па Расіі і Беларусі
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі
адбудзецца ў першай дэкадзе верасня - Крэмль