МІНСК, 9 вер – Sputnik. Расія не спяшаецца прызнаваць уладу руху "Талібан" (забаронены ў РФ як тэрарыстычны) у Афганістане, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
6 верасня талібы заявілі, што ўстанавілі кантроль над усёй тэрыторыяй Афганістана. На наступны дзень яны абвясцілі склад часовага ўрада пад кіраўніцтвам Махамада Хасана Ахунда, які займаў крэсла кіраўніка МЗС падчас першага праўлення "Талібана". Цырымонія інаўгурацыі ўрада пройдзе ў суботу, 11 верасня. На мерапрыемства запрошаны Расія, Кітай, Катар, Турцыя, Пакістан і Іран.
"Вы ведаеце, што Расія не спяшаецца з прызнаннем, мы як пераважная большасць краін свету лічым за лепшае ўважліва сачыць за тым, якія будуць першыя крокі гэтага новага кіраўніцтва", - заявіў Пяскоў.
Раней спікер Саўфеда РФ Валянціна Мацвіенка заявіла, што з талібамі, якія прыйшлі да ўлады, трэба весці рабочы дыялог, аднак рабіць высновы пра тое, як будзе працаваць новы ўрад краіны, пакуль рана. Пакуль жа, па яе словах, "трэба спакойна вывучаць, глядзець, аналізаваць".
Мацвіенка дадала, што на цырымоніі інаўгурацыі Расія будзе прадстаўлена на ўзроўні прадстаўніка пасольства, не вышэй.
*Талібан - тэрарыстычны рух, забаронены у РФ.
Чытайце таксама:
"Талібан"* абвясціў часовы склад урада
Чым Цэнтральнай Азіі пагражае ўзяцце Панджшэра?
Талібы* заявілі аб заканчэнні вайны ў Афганістане
Названа дата сустрэчы кіраўнікоў МЗС G7 па Афганістане
ЗША будуць помсціць за правал у Афганістане - Захарава
Пуцін заклікаў аб'яднаць намаганні для вырашэння пытання Афганістана
Лаўроў растлумачыў пазіцыю Расіі па Афганістане і Украіне