МІНСК, 9 вер – Sputnik. Афіцыйная цырымонія адкрыцця беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" адбудзецца ў чацвер на палігонах "Муліна" (Ніжагародская вобласць) і "Абуз-Лясноўскі" (Брэсцкая вобласць).
Актыўная фаза сумесных манеўраў стартуе 10 верасня. Вучэнні пройдуць на чатырох беларускіх і дзевяці расійскіх палігонах.
У Беларусі будуць задзейнічаны 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы вучэбны палігон ВПС і войскаў СПА Даманаўскі, 210-ы авіяцыйны палігон Ружанскі і палігон Брэсцкі. У вучэннях будуць удзельнічаць 12 800 беларускіх вайскоўцаў і каля 2 500 расійскіх. Таксама прыбыло 50 вайскоўцаў з Казахстана са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.
Плануецца задзейнічаць 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, а таксама каля 110 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 30 самалётаў і верталётаў.
За манеўрамі будуць назіраць прэзідэнты Беларусі і Расіі - кожны на сваіх палігонах.
Вучэнні "Захад-2021" будуць доўжыцца да 16 верасня.
Раней першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч паведаміў, што "Захад-2021" мае абарончы характар, і правядзенне вучэнняў не нясе ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці.
"Вучэнні накіраваны на павышэнне навучанасці войск са складу рэгіянальнай групоўкі, прызначанай для забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне" - адзначыў Гулевіч.
У Мінабароны Расіі раней падкрэслівалі, што вераснёўскія вучэнні не прадугледжваюць канкрэтныя краіны ў якасці праціўніка. Па сцэнарыі нейкі "агрэсар" паспрабуе аказаць сілавы ціск на ўмоўную "Цэнтральную федэрацыю".
Чытайце таксама:
На сваіх палігонах: Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у вучэннях "Захад-2021"
Замежныя ваеннаслужачыя прыбылі ў Расію для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2021"
Ваенныя з Казахстана прыбылі ў Беларусь на вучэнні "Захад-2021"
НАТА будзе ўважліва сачыць за вучэннямі "Захад-2021"
Стралковы батальён тэрытарыяльных войск створаць да вучэнняў "Захад-2021"
НАТА за 5 гадоў павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля меж Беларусі - Савет бяспекі
Знішчыць тэрарыстаў: Савет бяспекі раскрыў задуму вучэнняў "Захад-2021"