МІНСК, 9 вер – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц АДКБ разгледзяць план аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ) сучаснай зброяй, пра гэта журналістам паведаміў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.
Сустрэча дзяржаўных лідэраў адбудзецца ў чацвер 16 верасня ў Душанбэ.
"Вельмі важна нам цяпер засяродзіцца на рэалізацыі плана аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. Такі план у нас ужо ўзгоднены, ухвалены міністрамі абароны, сакратарамі Савета бяспекі", - адзначыў Семерыкоў.
Ён таксама нагадаў, што ёсць даручэнне кіраўнікоў дзяржаў выпрацаваць прапановы па нейтралізацыі пагрозы, якая зыходзіць зараз з тэрыторыі Афганістана. У тым ліку ў сувязі з магчымым павелічэннем колькасці бежанцаў з тэрыторыі гэтай краіны.
Семерыкоў распавёў, што выпрацаваныя меры перад гэтым будуць разгледжаны міністрамі абароны, замежных спраў, сакратарамі саветаў бяспекі, пасля чаго канчатковыя рэдакцыі дакументаў прадставяць кіраўнікам дзяржаў.
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Юрый Барысаў падкрэсліў, што ў апошні час удалося сур'ёзна прасунуцца па аснашчэнні сучасным узбраеннем і тэхнікай сіл калектыўнай бяспекі краін АДКБ.
Ён дадаў, што па выніках пасяджэння міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічнаму супрацоўніцтву краін АДКБ падпісаны шэраг важных дакументаў, якія "спрыяюць інтэграцыі, сумесным дзеянням нашых дзяржаў у галіне забеспячэння калектыўнай бяспекі".
Чытайце таксама:
Міждзяржкамісія АДКБ абмяркуе ў Мінску ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва
Пуцін заклікаў аб'яднаць намаганні для вырашэння пытання Афганістана
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным і Рахмонам сітуацыю ў Афганістане
Шайгу: сітуацыя ў Афганістане тоіць магчымасць пераходу баевікоў у краіны АДКБ
Пяскоў аб прызнанні "Талібана": яны кантралююць большую частку Афганістана